Стрэлава
Вёска
Стрэлава
|
Стрэ́лава[1] (трансліт.: Strelava, руск.: Стрелово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. Размешчана за 34 км на поўдзень ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля аўтадарогі Мілавіды—Лясная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, 2 крамы, карчма. Пасля 1905 года пачало працаваць народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З вяскоўцы.
Да Стрэлава далучаны хутар Падкрыніцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 66 двароў, 431 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 67 жыхароў, 43 гаспадаркі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 1 км на захад ад вёскі, з усходняга боку могілак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000068
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх