Свята-Пакроўская царква (Стрэшын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Галоўны фасад
Галоўны фасад
52°43′44,62″ пн. ш. 30°06′41,28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Стрэшын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1807 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000318шыфр 312Г000318
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стрэшынская Пакроўская царква — помнік архітэктуры класіцызму ў Беларусі, у гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Пабудавана ў 1807 годзе з цэглы.

У 1989 годзе царква рэстаўрыравана (архітэктар В. Калнін)[1] і перададзена вернікам. Дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 2009 годзе

Храм цэнтрычны, складаецца з асноўнага аб’ёму (у плане квадрат са зрэзанымі вугламі) і прылеглых да яго з чатырох бакоў паўкруглых аб’ёмаў. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца алтар, у астатніх зроблены ўваходы з высокімі каменнымі ганкамі. Цэнтральны аб’ём дамінуе ў агульнай кампазіцыі і мае сферычнае пакрыццё, завершанае круглым барабанам з невялікім купалам. Шырокія межы цэнтральнага аб’ёму маюць франтоны завяршэння. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх размешчаны вокны.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры перакрыцці аб’ёмаў, прылеглых да асноўнай зале, выкананы ў выглядзе конхаў, якія пераходзяць у парусныя скляпенні залы. Пад будынкам зроблена крыпта, куды вядуць лесвіцы, размешчаныя па баках галоўнага ўваходу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]