Перайсці да зместу

Студзянецкі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Студзянецкі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, 2 км ад вёскі Равы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць
Дата заснавання 1994
physical
Студзянецкі валун
Студзянецкі валун

Студзяне́цкі валу́н[1] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1994 года[1]). Размешчаны за 2 км ад вёскі Равы, Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Назва ад былога хутара Студзянец.

Ружова-шэры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см.). Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,4 м, вышыня 1,2 м, у абводзе 10 метраў, аб’ём 10,9 м³, маса 29 тон. Прынесены ледавіком каля 150 тысяч гадоў таму з паўднёвага захаду цяперашняй Фінляндыі. Валун прасападобнай формы.