Станіслаў Мікалаевіч Пац
Выгляд
Станіслаў Мікалаевіч Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Андрэевіч Збаражскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Паўлавіч Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нікадзім Цеханавецкі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1525 | ||||||
Смерць | 1588 | ||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Мікалай Юр’евіч Пац | ||||||
Маці | Аляксандра Гальшанская | ||||||
Жонка | Крысціна Хадкевіч | ||||||
Дзеці | Юрый, Самуэль | ||||||
Званне | каралеўскі ротмістр[d][1] |
Станіслаў Мікалаевіч Пац (каля 1525—1588) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Мікалая, Дамініка і Паўла.
Падстолі ВКЛ з 1552, ваявода віцебскі з 1566, староста суражскі, веліжскі і трабскі. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне 1558—1582, абараняў Віцебск у 1568.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з Крысцінай, дачкой Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча, меў з ёй сыноў Юрыя (каля 1560—1608) і Самуэля (каля 1570—1598).
Зноскі
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 27. — 377 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 422. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Пацаў Архівавана 5 кастрычніка 2013.