Стэфан Душан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стэфан Ураш IV Душан)
Стэфан Душан
сербск.: Стефан Урош IV Душан
Стэфан Душан. Фрэска.
Стэфан Душан. Фрэска.
8-ы Кароль Сербіі
8 верасня 1331 — 16 красавіка 1346
Папярэднік Стэфан Ураш III
Пераемнік Тытул скасаваны
1-ы Цар сербаў і грэкаў
16 красавіка 1346 — 20 снежня 1355
Папярэднік Тытул заснаваны
Пераемнік Стэфан Ураш V

Нараджэнне 26 ліпеня 1308
Смерць 20 снежня 1355[2] (47 гадоў)
Месца пахавання Манастыр Святых Архангелаў, перапахаваны ў 1927 годзе ў Цэрквы Святога Марка ў Бялградзе
Род Няманічы
Бацька Стэфан Ураш III[3]
Маці Тэадора Смілец Балгарская[d][3]
Жонка Алена Балгарская[d]
Дзеці Стэфан Ураш V[3] і Q12747963?
Нацыянальнасць Серб
Веравызнанне Праваслаўе, сербская царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Ураш IV Душан Няманіч (сербск.: Стэфан Урош IV Душан Немањић) — сербскі кароль (13311346) з роду Няманічаў, з 1346 г. — «цар сербаў і грэкаў» (да смерці ў 1355 годзе).

Старэйшы сын караля Сербіі Стэфана Ураша III. У 1331 годзе падняў мяцеж супраць бацькі і зрынуў яго з пасады. У выніку шэрагу войн з Візантыяй і Венгрыяй Стэфану Душану атрымалася стварыць велізарную дзяржаву, у якую ўваходзілі Македонія, Эпір, Фесалія, частка Фракіі; адлюстраваннем гэтага стала ў 1346 годзе яго каранаванне ў якасці «Цара сербаў і грэкаў» пры адначасовай установе ў Сербскай праваслаўнай царкве патрыярства. У 1349 годзе выдаў так званы «Законнік Стэфана Душана» — зборнік законаў Сербіі.

Быў жанаты з Аленай, сястрой балгарскага цара Яна Аляксандра. Сын Стэфана Душана, Стэфан Ураш V, стаў апошнім царом Сербіі.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  2. Stefan Uros Dusan Nemanjic IV // Find a Grave — 1996. Праверана 24 ліпеня 2020.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]