Стэфензія атласная
Стэфензія атласная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Genea bombycina Vittad., 1831
| |||||||||||||||||||||
|
Стэфе́нзія атласная[1], труфля шаўкавістая (Stephensia bombycina) — від грыбоў роду Стэфензія (Stephensia) сямейства Піранемавыя (Pyronemataceae). Умоўна ядомы грыб[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела грыба падземнае, круглява-клубнепадобнае, 2—3 см у дыяметры. Перыдый (знешняя абалонка) амаль гладкі, звіліста складкаваты, слаба апушаны, светлы, бураваты, з вузкай шчылінкай, якая вядзе ўнутр пладовага цела. Мякаць белаватая, шчыльная, з лабірынтападобнымі хадамі, у сярэдзіне ружавата-белаватая, з прэсным смакам і рэзкім сырным пахам. Сумкі вузкія, цыліндрычныя або мяшэчкападобныя, 8-споравыя, высцілаюць хады гіменіяльным слоем. Споры шарападобныя, гладкія, амаль бясколерныя, у масе светла-бураватыя.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Стэфензія атласная пашырана пераважна ў Заходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі адзначаны ў Асіповіцкім і Мінскім раёнах[2].
Трапляецца адзінкавымі экзэмплярамі ў мяшаных і хвойных лясах з багатымі на гумус глебамі. Расце і пладаносіць у паверхневым слоі глебы. Утварае мікарызу з шыракалістымі дрэвамі. Пладовыя целы выспяваюць у ліпені—верасні.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Беларусі грыб мае ахоўны статус: 2 катэгорыя (EN) — віды пад пагрозай вымірання[2].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Виды растений и грибов, имеющих статус охраны РБ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бельская С. І. Стэфе́нзія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сачивко Т. В. Охраняемые растения Могилёвской области: каталог / Т. В. Сачивко, В. П. Моисеев, Т. В. Шведовская. — Горки: БГСХА, 2021. — 32 с. — ISBN 978-985-882-102-9. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфензія атласная
- Виды растений и грибов, имеющих статус охраны РБ (руск.) // Дзяржаўны кадастр расліннага свету Рэспублікі Беларусь
- Постановление Ьинистерства природных ресурсов и ихраны окружающей среды Республики Беларусь 9 июня 2014 г. № 26 Об установлении списков редких и находящихсяпод угрозой исчезновения на территории Республики Беларусь видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь (руск.)
- Stephensia bombycina (Vittad.) Tul. & C. Tul., Fungi hypog.: 129 (1851) // Index Fungorum{{ref-en}
- Stephensia bombycina (Vittad.) Tul. Interim Register of Marine and Nonmarine Genera (IRMNG)
- Стефензия атласная / Трюфель шелковистый // Грибы в Израиле (руск.)
- Stephensia bombycina (J.B.Perez, P.Derboven) // Association des Mycologues Francophones de Belgique asbl
- Hydnocystis bombycina (Vittad.) 1831, Healy & M.E.Sm 2016 // Grzyby hypogeiczne Polski (польск.)