Перайсці да зместу

Субтропікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Субтрапічны пояс)
Размяшчэнне субтропікаў
Субтрапічныя кліматычныя паясы. Паводле Б. П. Алісава

Субтро́пікі — кліматычная зона Зямлі. Субтропікі размешчаны паміж тропікамі і ўмеранымі шыротамі, якія знаходзяцца ля экватара, гэта значыць прыкладна паміж 30° і 45° паўночнай і паўднёвай шыраты.

У гэтых рэгіёнах, як правіла, назіраюцца трапічнае лета і нетрапічная зіма. Субтропікі часта падзяляюць на арыдныя (міжземнаморскі клімат), вільготныя і паўвільготныя. Улетку — трапічныя, узімку — ўмераныя паветраныя масы. Значныя сезонныя адрозненні тэмпературы і ападкаў. Магчымыя снегапады.

Распаўсюджаная дэфініцыя вызначае клімат субтрапічным, калі сярэднегадавая тэмпература складае больш за 14 градусаў Цэльсія, але сярэдняя тэмпература найбольш халоднага месяца (студзеня ці ліпеня, часам — лютага ці жніўня) знаходзіцца ніжэй гэтай адзнакі, але перавышае 0 градусаў.

У субтропіках захаваліся рэлікты ранняга кайназою (сярэдні Мелавы перыяд).

  • Субтрапі́чны клі́мат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Лаўрыновіч М. В. Субтрапі́чныя паясы́, субтропікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Субтрапі́чны клі́мат // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 276. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Субтропики; Субтропические климаты; Субтропические пояса // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 180—181. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)