Суціна балота
Суціна балота | |
---|---|
Размяшчэнне | Асіповіцкі раён, Пухавіцкі раён |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Цэнтральнабярэзінская раўніна |
Плошча | 84 км² |
Найбольшая глыбіня | 3 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2 м |
Су́ціна бало́та[1] — нізіннае балота ў Беларусі, у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці і Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.
Балота знаходзіцца ў вадазборы рэк Пціч і Свіслач. Плошча 9000 га. Глыбіня торфу да 3 м, сярэдняя 2,2 м. Агульныя запасы торфу каля 33 млн тон.
Частка балота асушана дрэнажом. На неасушаных участках хмызнякова-асаковая расліннасць. Маюцца пясчаныя лясістыя астравы. На асушаных участках вырошчваюцца сельскагаспадарчыя культуры (збожжавыя, прапашныя, сеяныя травы, гародніна).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Су́ціна бало́та // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 298—299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).