Сцешыцы
Выгляд
Аграгарадок
Сцешыцы
| ||||||||||||||||||||
Сце́шыцы[1] (трансліт.: Sciešycy) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Вілія. За 40 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 120 кіламетраў ад Мінска. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксама паблізу Сцешыц размяшчалася вёска Спас, дзе ў 1786 годзе пабудаваны касцёл.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сцешыцы і Спас апынуліся ў Польшчы, у складзе Віленскага ваяводства.
Падчас 2-й сусветнай вайны Спас быў цалкам знішчаны, па вайне яго былая тэрыторыя ўключана ў склад Сцешыц.
У 1993—1996 гадах пабудаваны новы касцёл Перамянення Пана.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1866 год — 161 жыхар, 16 двароў[3].
- 1921 год — 280 жыхароў, 58 двароў[4].
- 1931 год — 304 жыхары, 61 двор[5].
- 2002 год — 359 жыхароў, 134 двары.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Перамянення Гасподняга (1993—1996 г., мураваны).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сце́шыца, ж.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_X/407
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Ścieszyce, wieś, powiat wilejski, gmina Krajsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 4076.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцешыцы