Перайсці да зместу

Касцяневічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Касцяневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 107 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213834106
Касцяневічы (Беларусь)
Касцяневічы
Касцяневічы
Касцяневічы (Мінская вобласць)
Касцяневічы
Касцяневічы
Касцяневічы (Вілейскі раён)
Касцяневічы
Касцяневічы

Касцяне́вічы[1] (трансліт.: Kascianievičy, руск.: Костеневичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Вёска знаходзіцца за 24 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Вілейка[2], 12 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, за 95 км ад Мінска[2], на аўтамабільнай дарозе Р29 Вілейка—Докшыцы.

У пісьмовых крыніцах вядомы з XV ст. У 1472 г. маёнтак у Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць М. Данюшавіча, служэбніка кашталяна віленскага В. Манівідавіча. У 1567 г. сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. У 1616 г. маёнтак, у склад якога ўваходзілі мястэчка Касцяневічы, цяглыя сёлы Сутокі, Малышкі і Добравічы, а таксама баярскае сяло Суцькі. У 1662 г. пабудаваны драўляны касцёл (у 1793 г. перабудаваны ў мураваны).

У 1664 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павета ВКЛ[3]. У 1680 г. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, уласнасць Віленскага езуіцкага калегіума, у 1690 г. 58 дымоў; у 1765 г. належала віленскаму езуіцкаму касцёлу святога Яна, 15 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1795 г. ўласнасць Я. Гарайна, 403 душы секвестраваны і падараваны брыгадзіру Бардакову, частка ў валоданні Касцяневіцкай плябаніі; меліся 2 царквы, карчма. У 1800 г. мястэчка ў Вілейскім павеце Мінскай губерні; маёнтак генерал-маёра П. Барзова. У 1886 г. мястэчка ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні; паштовая станцыя, касцёл. У 1897 г. касцёл, паштовая станцыя, 2 крамы, піцейны дом. У пач. XX ст. мястэчка, 279 дзесяцін зямлі, паштовае аддзяленне, народнае вучылішча.

З лютага да снежня 1918 г. акупіраваны германскімі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1938 г. мястэчка, цэнтр гміны ў Вілейскім павеце Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне. 12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Касцяневіцкі сельсавет.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі, у вёсцы размяшчаўся гарнізон. Дзейнічала камсамольска-маладзёжная група на чале з К. А. Хаванскім. 20 снежня 1941 г. акупанты схапілі падпольшчыкаў М. С. Азончыка, Р. П. Мельніка і пасля допытаў расстралялі (у 1969 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых устаноўлена мемарыяльная пліта). 31 студзеня 1944 г. партызаны брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (камандзір В. В. Сямёнаў) разграмілі варожы гарнізон (140 асоб, 70 з іх знішчаны, 14 трапілі ў палон). У барацьбе з акупантамі загінулі 52 землякі. У вёсцы брацкая магіла партызан (4 чал.), якія загінулі ў барацьбе з акупантамі ў 1943 г. У 1972 г. на магіле пастаўлены помнік.

З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас «Барацьбіт», працавала няпоўная сярэдняя школа. З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. У 1971 г. працавалі камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, ветпункт, аптэка, сталовая, З магазіны, аддзяленне сувязі. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».

27 чэрвеня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з Касцяневічаў у Людвінова (Вілейскі раён)[4].

  • 1765 год — 66 жыхароў.
  • 1800 год — 122 жыхары, 13 двароў.
  • 1886 год — 97 жыхароў.
  • 1897 год — 148 жыхароў, 21 двор.
  • 1938 год — 247 жыхароў, 47 двароў.
  • 1960 год — 191 жыхар.
  • 1971 год — 269 жыхароў, 79 двароў.
  • 1988 год — 297 жыхароў, 113 двароў.
  • 1998 год — 237 жыхароў, 109 двароў[2].
  • 2008 год — 183 жыхары, 90 гаспадарак.
  • 2019 год — 107 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. дзейнічалі бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, клуб, магазін, лясніцтва.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
  3. LVIA, f. SA, b. 3
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 166.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
  • Ліст карты N-35-55. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  • Скурко, А. Нашчадкі чараўніка: як жыве вёска, дзе ў XVII стагоддзі адбыўся адзін з апошніх вядзьмарскіх працэсаў // Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 50-52. ISBN 2617—2305