Людвінова (Вілейскі раён)
Аграгарадок
Людвінова
| ||||||||||||||||||||||
Людвіно́ва[1] (трансліт.: Liudvinova, руск.: Людвиново) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета, яго цэнтр з 2013 года[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, 18 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска. Стаіць на правым беразе Сэрвачы (прытоку Віліі).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Людвінова вытворная ад прозвішча Людвіноў[3].
На думку А. Рогалева, тапонім Людвінова пры ўзнікненні меў значэнне «пасяленне Людвіна». Антрапонім Людвін, па ўсёй верагоднасці, з’яўляецца мясцовым варыянтам асабістага імені Людвіг[4].
Ёсць літоўскае прозвішча Liudvinaitis[5]. Liud-vinas — старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя, яго першая аснова Liud- таксама ў двухасноўных імёнах Liud-gardas, Ža-liudas.[6]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1794 годзе вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтка Ілья Міхала Агінскага.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 годзе старожка ў Даўгінаўскай воласці; у пачатку XX ст. мела З дзесяціны зямлі.
У лютым—снежні 1918 годзе акупіравана германскімі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў — польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у 1923 годзе згадваецца фальварак у Касцяневіцкай гміне Вілейскага павета, у 1938 годзе маёнтак таго ж павета Віленскага ваяводства[7].

У 1928 годзе гаспадар маёнтка Вінцэнт Козел-Паклеўскі заснаваў тут зверагадоўчую ферму «Сэрвач» для вытворчасці футра.
З 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. У 1940 годзе на базе былога маёнтка створаны зверасаўгас «Сэрвач», дзе вырошчвалі чорных лісіц.
З канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У 1945 годзе саўгас «Сэрвач» перайменаваны ў «Беларускі». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.
У 1972 годзе працавалі лесапільня, млын, меліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, ФАП, дзіцячы сад, швейнае атэлье. У 1988 годзе дзейнічалі клуб, сярэдняя школа, музей, лесапільня, млын, бібліятэка, дзіцячы сад, швейнае атэлье, сталовая, 4 магазіны, аддзяленне сувязі. У наступны час за сродкі зверагаспадаркі ўзведзена каля 150 кватэр, таксама прынялі перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны і краін Балтыі.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 27 чэрвеня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Касцяневічы ў аграгарадок Людвінова.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, дзіцячы сад, філіял Даўгінаўскай музычнай школы, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, Дом культуры, З магазіны, 2 комплексныя прыёмныя пункты, аддзяленне «Беларусбанка».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Людзвіно́ва, Лідвіно́ва, Зверасаўга́с
- ↑ Решение Вилейского районного Совета депутатов от 27 июня 2013 г. № 176 О переносе административного центра Людвиновского сельсовета в агрогородок Людвиново (руск.)
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 216.
- ↑ А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 188.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 98.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 108.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
- Ludwinowo, folwark, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 477.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людвінова (Вілейскі раён)
