Сцяг Вострава Каляд
<table class="infobox infobox-f759c4bf15734d05 " style="width:250px" data-name="Сцяг вонкавай тэрыторыі
Востраў Каляд" >Сцяг вонкавай тэрыторыі
Востраў КалядАўстралія
Зацверджаны
14 красавіка 1986 (дэ-факта)
26 студзеня 2002 (дэ-юрэ)
Прапорцыя
1:2
Аўтар сцяга
Тоні Коўч
Сцяг вострава Каляд — быў неафіцыйна прыняты ў 1986 годзе, пасля перамогі на конкурсе. Аўтарам сцяга з'яўляецца Тоні Коўч (Tony Couch) з Сіднея (Аўстралія). Сцяг атрымаў афіцыйны статус у 2002 годзе.
Сцяг уяўляе сабой сіне-зялёны дыяганальны бікалор. На сіняй частцы сцяга размешчана сузор'е Паўднёвы Крыж, на зялёнай — мясцовая трапічная птушка «залаты боцман» (лац.: Phaethon lepturus fulvus, англ.: Golden Bosun), разнавіднасць белахвостага фаэтона (White-tailed Tropicbird). У цэнтры сцяга размешчаны контур краіны зялёнага колеру ў жоўтым дыску.
Сімвалізм
[правіць | правіць зыходнік]Сіняе поле ўвасабляе мора, якое абмывае востраў, зялёнае поле — пышную расліннасць вострава. Паўднёвы крыж увасабляе сувязь з Аўстраліяй, а таксама яго размяшчэнне ў паўднёвым паўшар'і. Птушка «залаты боцман» — жыхар вострава. Жоўты дыск уяўляе сабой гісторыю здабычы фасфарытаў на востраве.