Сцяг Рэспублікі Македонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Македоніі
Рэспубліка Македонія

Flag of Macedonia.svg

Зацверджаны

5 кастрычніка 1995

Прапорцыя

FIAV 111111.svg 1:2

Flag of the Socialist Republic of Macedonia.svg
19461992

Сцяг Македоніі ўяўляе сабой чырвонае палотнішча з малюнкам сонца жоўтага колеру з васьмю разбежнымі прамянямі. Сцяг увасабляе «новае сонца волі» (макед.: ново сонце на слободата), апетае ў нацыянальным гімне Македоніі. Сцяг быў прыняты ў 1995 годзе.

Папярэднія версіі сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Да 1995 года на сцягу было намалявана «Сонца Вергіны», знак цара Старажытнай Македоніі Філіпа II, бацькі Аляксандра Македонскага. Як і назва краіны, гэтая версія сцяга выклікала пратэсты з боку суседняй Грэцыі. Улады Македоніі пайшлі на частковыя саступкі, змяніўшы сцяг, але пакінуўшы назву краіны.

Да 1991 года, калі Сацыялістычная Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі, сцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым контурам зоркі ў верхнім куце каля тронка.