Сцяг Паўднёвай Асеціі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Паўднёвая Асеція
Паўднёвая Асеція
Flag of South Ossetia.svg
Зацверджаны 26 лістапада 1990
Прапорцыя 1:2

Сцяг Паўднёвай Асеціі — палотнішча з трыма роўнавялікімі палосамі: белая зверху, чырвоная пасярэдзіне і жоўтая знізу. Вонкавы выгляд дзяржаўнага сцягу Паўднёвай Асеціі прапісаны ў канстытуцыі, прынятай 26 лістапада 1990, і пацверджаны законам аб дзяржаўным сцягу 30 сакавіка 1992. Чырвоны колер у сцягу ўвасабляе адвагу, жоўты — дабрабыт і росквіт, белы — маральную чысціню. Сцяг Паўднёвай Асеціі амаль ідэнтычны са сцягам расійскай рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія. Адзіным адрозненнем з'яўляецца суадносіны вышыні і даўжыні.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]