Сцяг Босніі і Герцагавіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боснія і Герцагавіна
Зацверджаны 4 лютага 1998
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2
Аўтар сцяга Карлас Вестэндорп

Сцяг Рэспублікі Боснія і Герцагавіна
6 красавіка 19924 лютага 1998

Сцяг СР Боснія і Герцагавіна
19451992

Сцяг Босніі і Герцагавіны зацверджаны 4 лютага 1998 года.

Гэты сцяг Босніі і Герцагавіны быў адзін з трох, прадстаўленых парламенту, прызначанай адмысловым прадстаўніком ААН. Усе сцягі выкарыстоўвалі адныя і тыя ж колеры: блакітны — колер Арганізацыі Аб’яднаных нацый, але ён быў заменены на больш цёмны. Зоркі ўяўляюць Еўропу. Трохкутнік сімвалізуе тры асноўныя групы насельніцтва краіны (мусульманаў, харватаў і сербаў) і абрысы краіны на карце.

Праекты сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Дэйтанскага пагаднення ўзнікла пытанне выбару новага сцяга краіны. Гэта было выклікана незадаволенасцю выкарыстаннем сімволікі Рэспублікі Боснія і Герцагавіна з боку сербаў і харватаў, якая, як яны лічылі прадстаўляе толькі мусульман. У ліку іншых былі прадстаўлены наступныя варыянты:

Праект 1
«Чэшскі ўзор» — сцяг накшталт сцяга Чэхіі, колеры якога адлюстроўваюць 3 асноўныя нацыі Босніі і Герцагавіны.
Праект 2
Галіна лаўра на светла-блакітным фоне, галіна лаўра і колер сцяга сімвалізуюць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый.
Праект 3
Контуры краіны на светла-блакітным фоне.
Праект 4
Чырвона-бела-сіні сцяг, накшталт сцяга Рэспублікі Конга, з картай краіны ў акружэнні зорак на белай паласе.
Праект 5
Праект, які пасля стаў афіцыйным сцягам Босніі і Герцагавіны, таксама падчас выбару парламентам сцяга, альтэрнатыву яму складалі праект 6 і праект 7.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]