Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў
Вострецов Степан Сергеевич.jpg
Дата нараджэння 17 снежня 1883(1883-12-17)
Месца нараджэння с. Казанцава(руск.) бел., Уфімская губерня(руск.) бел., Расійская імперыя
Дата смерці 3 мая 1932(1932-05-03) (48 гадоў)
Месца смерці г. Навачаркаск
Месца пахавання
Прыналежнасць
Гады службы

Расійская імперыя 1906-1909
Расійская імперыя 1914-1917
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка 1918-1921
Flag dvr.gif 1922

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 1922-1932
Званне
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Награды РСФСР/СССР:

Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Ганаровая рэвалюцыйная зброя
Узнагароды Расійскай імперыі:

Георгіеўскі крыж 2 ступені
Георгіеўскі крыж 3 ступені
Георгіеўскі крыж 4 ступені
Commons-logo.svg Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў на Вікісховішчы

Сцяпа́н Сярге́евіч Вастрацо́ў (17 снежня 1883, с. Казанцава(руск.) бел., Уфімская губерня(руск.) бел., Расійская імперыя — 3 мая 1932) — савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, бальшавік[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 снежня 1883 ў сям'і селяніна, працаваў кавалём. У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік1918 парваў з меншавікамі).

З 1906 па 1909 служыў у арміі радавым, за рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат ў 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы[1]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, за адвагу быў узведзены ў прапаршчыкі, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[1]. У Чырвонай Арміі ён служыў з 1918 года[1].

У 19191920 г. камандаваў 242-м Волжскім палком 27-ы стралковай дывізіі на Усходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцці Чалябінска, Омска і Мінска[1]. У 1921 стаў начальнікам упраўлення войскаў УНК па ахове межаў Сібіры, у 1922 камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай і выгнанні белагвардзейцаў з Прымор'я[1]. У 1923 узначальваў экспедыцыйны атрад пры ліквідацыі атрада генерала Пепяляева ў Ахоцка-Аянскім раёне (Ахоцка-Аянская аперацыя). У 1924-28 гадах камандаваў дывізіямі ў БССР[1].

Вастрацоў скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы ў 1927 г., потым камандаваў 51-й стралковай дывізіяй[2].

14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі АДУА(руск.) бел. В. К. Блюхер прызначыў С. С. Вастрацова 18-​​га стралковага корпуса[2][3][4].

У перыяд падрыхтоўкі да ваенных аперацыях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (КУЧ) у складзе Асобай Далёкаўсходняй арміі (АДУА) створана Забайкальская група войскаў, у склад якой ўвайшло кіраванне 18-га стралковага корпуса. Войскамі Забайкальскай групы войскаў, застаючыся адначасова камандзірам 18-га стралковага корпуса, камандаваў С. С. Вастрацоў[2][3][4].

Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 годзе.

З 1930 камандзір корпуса ў Новачаркаску.

3 мая 1932 на могілках у Новачаркаску скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся). Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга (за ўдзел пры ўзяцці Чалябінска і Мінска, пры штурме Спаскай і за ліквідацыю атрада Пепяляева) і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Вострецов Степан Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Тимофеев Е. Д. С. С. Вострецов.— М: Воениздат, 1981.
  3. 3,0 3,1 Федюнинский И. И. «На Востоке». М. Воениздат. 1985.
  4. 4,0 4,1 Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шамбаров В. Е. Белогвардейщина. М., Эксмо-Пресс, 2002
  • Митюрин Д. В. Гражданская война: Белые и Красные. М., Аст, 200
  • Гражданская война в лицах (фотодокументы). [1]
  • Тимофеев Е. Д. Степан Вострецов. М., Воениздат, 1981 [2]
  • Вострецов Степан Сергеевич
  • ЦГАСА. Ф.39472; 41 д.; 1929—1931 гг. Управление 18-го стрелкового корпуса ОКДВА. http://guides.rusarchives.ru/browse/guidebook.html?bid=121&sid=91911
  • ЦГАСА. Ф.887; 144 д.; 1924—1932, 1935—1940 гг. Управление 18-го стрелкового корпуса (бывшая 2-я армия ДВФ).
  • Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. С. 165 Вострецов Степан Сергеевич; с. 423 Маньчжуро-Чжалайнорская операция 1929; с.686 Совеско-Китайский конфликт 1929;
  • Федюнинский И. И. «На Востоке». М.: Воениздат, 1985

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]