Сырадэля
Jump to navigation
Jump to search
Сырадэля | |||||||||||||||||
![]() Сырадэля вельмі маленькая (Ornithopus perpusillus) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ornithopus L. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Сырадэля[3][4], птушканожка[4] (Ornithopus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сырадэля пасяўная (Ornithopus sativus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцёблы тонкія, галінастыя. Лісце непарнаперыстае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, бледна-ружовыя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк, нагадвае нагу птушкі (адсюль другая назва).
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Род налічвае каля 10 відаў (6 відаў[5]). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Сырадэля пасяўная (Ornithopus sativus) як кармавая расліна з канца XIX стагоддзя ўведзена ў культуру ў Еўропе, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.
Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]
- Ornithopus compressus L.
- Ornithopus micranthus (Benth.) Arechav.
- Ornithopus perpusillus L. — Сырадэля вельмі маленькая
- Ornithopus pinnatus (Mill.) Druce
- Ornithopus sativus Brot. — Сырадэля пасяўная, ці Сарадэля, ці Сарадэла, ці Серадоля, ці Серадэль
- Ornithopus uncinatus Maire & Sam.
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Зялёная маса сырадэлі ідзе на корм і ўгнаенне. Меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 4,0 4,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
- ↑ Ornithopus(англ.) // The Plant List
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Прохараў В. М. Сырадэля, птушканожка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 321.
- Сырадэля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 58.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сераделла: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genus: Ornithopus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
- Ornithopus(англ.) // The Plant List