Сядзіба Тукалаў (Малыя Шчытнікі)
Славутасць | |
Сядзіба Тукалаў | |
---|---|
![]() Сядзібны дом у пачатку XX ст. | |
52°14′06″ пн. ш. 23°29′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сядзіба Тукалаў — сядзібна-паркавы комплекс у в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281893%29.jpg/220px-%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281893%29.jpg)
Сядзіба паводле пісьмовых крыніц была вядома ўжо ў XVI ст. З 1512 г. да пачатку XVII ст. Шчытнікамі валодаў род Гарнастаяў, адзін з прадстаўнікоў якога Івашка Гарнастаевіч зрабіў даволі высокую кар’еру і выкупіў у Берасцейскім павеце шэраг фальваркаў. Пазней Шчытнікі былі ва ўласнасці Сапегаў. У 1708 г. Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за гетмана вялікага літоўскага Казіміра Сапегу і запісала маёнтак Шчытнікі на мужа. Пасля яе смерці ў 1710 г. Шчытнікі набыў фельдмаршал Флемінг і яго жонка Францішка Ізабела, таксама з роду Сапегаў. Наступнымі ўладальнікамі двара сталі Чартарыйскія, а ад іх сядзібу набыў разам з Воўчынам род Панятоўскіх[1].
Адзін з нашчадкаў Панятоўскіх Станіслаў, падскарбі вялікі літоўскі, у 2-й палове XVIII ст. пабудаваў у Шчытніках уніяцкую царкву, якая неўзабаве была пашкоджана, а ў пачатку XIX ст. адноўлена новай уладальніцай фальварка Францішкай Талочка з даўняга роду Паніквіцкіх, дачкой Марціна Талочкі. Прыкладна ў 1820 г. пры Паніквіцкіх быў пабудаваны даволі вялікі драўляны палац на мураваным падмурку[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281919-39%29.jpg/220px-%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281919-39%29.jpg)
Ад Паніквіцкіх сядзіба перайшла ва ўласнасць роду Тукалаў, у прыватнасці Соф’і Тукалы. У 1895 г. дом быў знішчаны пажарам, а ў пачатку XX ст. ён адноўлены. Былая сядзіба перабудавана пасля Другой сусветнай вайны пад жыллё. Царква была зачынена, занядбана, у 1980-я гады адноўлена і перададзена праваслаўным вернікам[1].
На сённяшні дзень ад ансамбля засталіся рэшткі парку, сажалка, часткова дом, мураваная вазоўня і капліца. Парк мае плошчу 3,5 га. Парк мае перспектыву аднаўлення, яго рэшткі з’яўляюцца дэндралагічнай каштоўнасцю[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%BE_%28%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%B5_%D0%A9%D0%B8%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8%29.jpg/220px-%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%BE_%28%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%B5_%D0%A9%D0%B8%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8%29.jpg)
Сядзіба мела выгляд аднапавярховага прамавугольнага ў плане драўлянага будынка на мураваным падмурку, накрытага высокім і гладкім чатырохсхільным дахам. У сярэдняй частцы палац меў балкон і порцік, завершаны шчытком на чатырох чатырохгранных калонах. Дах будынка завершаны двума сіметрычна размешчанымі комінамі. Вокны мелі розную велічыню і былі афарбаваны ў белы колер. Сцены звонку ашаляваны дошкамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Малыя Шчытнікі // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малыя Шчытнікі // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Тукалаў (Малыя Шчытнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)