Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў
54°26′28,54″ пн. ш. 26°10′32,91″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кушляны
Дата пабудовы канец XIX стагоддзя
Будынкі
сядзібны дом • гаспадарчыя пабудовы • парк
Вядомыя жыхары Ф. Багушэвіч
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000603шыфр 413Г000603
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Багушэвіча — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XIX ст. Сядзіба створаная ў в. Кушляны (Смаргонскі раён).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя сядзібы ўзыходзіць да XVIII ст., калі ў 1749 г. за 450 злотых маёнтак набыў А. Багушэвіч (прапрадзед беларускага паэта Ф. Багушэвіча). У сядзібе Ф. Багушэвіч правёў апошнія гады жыцця. Ансамбль уключае гасподу, парк эканамічнага тыпу, гаспадарчыя пабудовы, альтанку.

У пасляваенныя гады гаспода захавалася дзякуючы рупнасці М. Ляпехі — шчырага прыхільніка творчасці Багушэвіча, захавальніка і вартаўніка сядзібы. Да 1988 г. у доме была размешчана Кушлянская сельская бібліятэка імя Багушэвіча. Да 150-годдзя з дня нараджэння паэта рэалізаваны праект рэстаўрацыі сядзібы. Адноўлены падмурак, франтоны, дах і першапачатковая планіроўка, перабраная галерэя-навес. Адноўленыя таксама адрына, свіран, студні з «жураўлямі». У садзе зроблены падсадкі маладых пладовых дрэваў. У 1990 г. падчас святкавання ў гасподзе адкрытая літаратурна-мастацкая кампазіцыя, прысвечаная творчасці паэта. Рэстаўрацыйнымі працамі кіраваў Валерый Слюнчанка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя ў гасподзе

Гаспода — прамавугольная ў плане аднапавярховая зрубная пабудова пад высокім двухсхільным дахам. Па фронту галоўнага фасада адкрытая слупавая галерэя-навес з дашчаным парапетам. Планіроўка дома анфіладная, уваходы з боку галоўнага і бакавога фасадаў.

Гаспадарчыя пабудовы сканцэнтраваныя на паўднёвым захадзе ад гасподы.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Парк з пладовым садам расчлянёны прамавугольнай сеткай алей. Сярод насаджэнняў пераважаюць ліпа, клён, елка, трапляюцца асобныя экземпляры лістоўніцы. Пры ўездзе ў парк — маляўнічая паляна з курцінамі. З малых форм дойлідства засталася драўляная альтанка — цэнтрычнае ў плане збудаванне каркаснай канструкцыі з шатровым дахам-навесам. Народная назва альтанкі «Распятая воля». Паводле падання, альтанка была зроблена рукамі Багушэвіча і яго сяброў у памяць ахвяр нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—64 гг. Драўляная скульптура «Укрыжаванне», якая да 1939 г. знаходзілася ў альтанцы, не захавалася.

Камень Мацея Бурачка

Недалёка ад сядзібы знаходзіцца камень Мацея Бурачка (псеўданім Ф. Багушэвіча), устаноўлены сялянамі ў гонар паэта ў пачатку XX ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]