Перайсці да зместу

Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч
Род дзейнасці публіцыст
Дата нараджэння красавік 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1937(1937-10-07) (38 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Партыя

Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч (красавік 1899, мястэчка Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — 7 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

З сялянскай сям’і. Брат Пятра Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, з 1918 года ў Чырвонай гвардыі. Увосень 1919 года быў накіраваны на курсы ў Саратаўскую партшколу. Член РКП(б) з лістапада 1921 года. З чэрвеня 1921 года ў Беларусі; працаваў у Слуцку ў партыйных і савецкіх органах. У канцы 1921 года накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. З 1923 года член КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.

З мая 1924 года жыў у БССР. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З канца 1926 года працаваў у Заслаўскім райвыканкаме. У чэрвені 1927 года зноў накіраваны ў Заходнюю Беларусь. Па даручэнні ЦК КПЗБ 16 сакавіка 1928 года разам з А. Капуцкім забіў М. Гурына-Маразоўскага. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; прыгавораны да пажыццёвай катаргі.

З 15 верасня 1932 года ў БССР у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Пісаў успаміны. Прыцягваўся да допытаў у снежні 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Арыштаваны 21 жніўня 1937 года; 5 кастрычніка 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 11 мая 1957 года.