Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна
Выгляд
(Пасля перасылкі з Камуністычны ўніверсітэт Беларусі)
Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна | |
---|---|
Заснаваны | кастрычнік 1925 |
Год закрыцця | 19 верасня 1932 |
Краіна |
Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна — вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіруючыя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Існаваў з кастрычніка 1925 года да верасня 1932 года. Заснаваны ў Менску на базе Цэнтральнай саўпартшколы (1920—1925).
Меў аддзяленні: партыйнае, савецкае, прапагандысцкае, газетнае, народнай адукацыі (з 1930); сектары: асноўны (з падрыхтоўчым курсам), вячэрні, завочны (з 1927), курсавы. Тэрмін навучання 3 гады.
Рэарганізаваны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. На базе газетнага аддзялення ўніверсітэта створаны Камуністычны інстытут журналістыкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).