Перайсці да зместу

Фёдар Іванавіч Бабіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фёдар Бабіч)
Фёдар Іванавіч Бабіч
Род Друцкія[1]
Бацька Іван Баба[1]
Маці Аўдоцця Андрэеўна[d][1]
Дзеці Фёдар Фёдаравіч Канопля[2], Сямён Фёдаравіч Друцкі-Сакалінскі[2], Іван Фёдаравіч Друцкі-Азярэцкі[2] і Васіль Фёдаравіч Шчарбаты[d][2]

Фёдар Іванавіч Бабіч (? — ?) — князь, землеўласнік.

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Івана Сямёнавіча Бабы.

Выслужыў у вялікага князя Казіміра маёнткі Драчалукі і Вярхоўе ў Віцебскім павеце.

Меў сыноў Сямёна, Фёдара Каноплю, Васіля Шчарбатага і Івана, якія ў 1466 падаравалі сяло Рыдамль Друцкага княства Чарэйскаму манастыру. Ад Сямёна пайшоў род князёў Друцкіх-Саколінскіх, ад Фёдара — Друцкіх-Канопляў, ад Івана — Друцкіх-Азярэцкіх.

  1. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 60.
  2. а б в г Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 60–61.