Сямён Мікалаевіч Крылоў
Сямён Мікалаевіч Крылоў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | красавік 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1938 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык |
Сямён Мікалаевіч Крылоў (руск.: Семён Николаевич Крылов; красавік 1892, Белы — 13 мая 1935) — расійскі рэвалюцыянер, удзельнік усталявання савецкай улады на Віцебшчыне.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў красавіку 1892 года ў горадзе Белы Смаленскай губерні (цяпер Цвярской вобласці Расіі).
У 1909—1912 гадах вёў рэвалюцыйную агітацыйную працу сярод рабочых Белага і маскоўскага завода «Гужон». З 1913 года ў арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — старшыня палкавога і дывізіённага, намеснік старшыні корпуснага камітэтаў.
З 27 кастрычніка (9 лістапада) 1917 года — ваенны камендант і начальнік гарнізона Віцебска, член губвыканкама і губваенкама. Арганізаваў разгром часцей Ю. Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі губерні, абарону Віцебска ад кайзераўскіх войск[1].
У 1919 годзе — старшыня губернскага камітэта РКП (б). Пасля абвяшчэння 1 студзеня 1919 года ССРБ быў актыўным праціўнікам новай рэспублікі[2].
Камітэт Віцебскай арганізацыі РКП (бальшавікоў) самым рашучым чынам выказваецца супраць раздрабнення Савецкай Расіі на шэраг дробных «самастыйных» рэспублік. Арыгінальны тэкст (руск.)
Комитет Витебской организации РКП (большевиков) самым решительным образом высказывается против раздробления Советской России на ряд мелких «самостийных» республик.
|
Зразумеўшы, што беларускую рэспубліку распускаць не збіраюцца, на пасяджэнні Віцебскага камітэта РКП(б) 22 студзеня 1919 года яго старшыня С. Крылоў праінфармаваў прысутных, што, згодна з пастановай губернскай партыйнай канферэнцыі, Віцебская губерня выдзелена са складу Беларускай рэспублікі, і гэта стала магчымым дзякуючы дапамозе кіраўніцтва Цэнтра. Пасля гэтага партыйны камітэт РКП(б) накіраваў у ЦК РКП(б) і ЦБ КП(б)Б тэлеграму «Аб выдзяленні са складу ССРБ» наступнага зместу[4]:
Губернская канферэнцыя камуністаў пастанавіла выдзеліцца са складу Беларусі ў партыйных і савецкіх адносінах і далучыцца да Савецкай Расіі. Просім Цэка зацвердзіць пастанову № 64[4].
Арыгінальны тэкст (руск.)
Губернская конференция коммунистов постановила выделиться из состава Белоруссии в партийном и советском отношении и присоединиться к Советской России. Просим Цека утвердить постановление № 64.
|
А 26 студзеня 1919 года пастанавіў вылучыць губерню са складу ССРБ і далучыць да РСФСР і ІV з’езд Саветаў Віцебскай губерні. Пастанова была прынята ў сувязі з тым, што паміж Віцебскай губерняй і Беларускай рэспублікай адсутнічаюць эканамічныя сувязі, а само насельніцтва губерні даўно русіфікавана[5][4].
На кіраўнікоў савецкай Беларусі А. Мяснікова і В. Кнорына (сакратар ЦБ КП(б)Б, член Часовага ўраду ССРБ) настойлівасць камісара Крылова зрабіла ўплыў. 27 студзеня ў тэлеграме ў адказ яны паведамілі, што ЦБ КП(б)Б пастанавіла «адмовіцца як у савецкіх, так і ў партыйных адносінах ад Віцебскай губерні, даўшы ёй поўную свабоду…». Такім чынам, расійскі сепаратыст Крылоў атрымаў перамогу[6].
З сакавіка 1919 года — камандзір брыгады, дывізіі на Паўднёвым фронце. У 1920—1921 гадах старшыня выканкама Севастопальскага гарадскога Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў і ВРК.
У 1921—1923 гадах у Віцебску — намеснік старшыні, старшыня выканкама Віцебскага губернскага Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. У жніўні 1922 года адказным сакратаром Віцебскага губернскага камітэта РКП(б) быў прызначаны латыш Эдуард Меднэ, які прыехаў з Адэсы. Яго супрацьстаянне з Крыловым вылілася ў сакавіку 1923 года ў публічныя абвінавачванні з боку Сямёна Крылова і Мікалая Ігнацьева на канферэнцыі 1-га гарадскога раёна. Барацьба прымала і нацыянальныя формы[2].
З ліпеня 1923 па 24 ліпеня 1924 — старшыня выканкама Разанскага губернскага Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пазней — старшыня Сярэдняволжскага крайкама УКП (б), загадчык сельскагаспадарчым аддзелам газеты «Праўда», у апараце ЦК УКП (б).
Памёр 13 мая 1935 года ў Калінінскай вобласці.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем С. М. Крылова ў 1974 годзе названа вуліца ў Віцебску, на якой ён жыў да рэвалюцыі ў доме № 10.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 509
- ↑ а б Витебская энциклопедия
- ↑ НАРБ. Ф. 1440. Воп. 3. Сп. 478. Л. 35–36. Копія.
- ↑ а б в Аляксандр Бараноўскі. Пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Віцебскай губерні ў 1919—1924 гадах
- ↑ ДАВВ. — Ф. 1821. Воп. 1. Спр. 309
- ↑ svaboda.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крылоў Сямён Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Крылов Семён Николаевич // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.