Сямён Ціханавіч Абрамаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Ціханавіч Абрамаў
Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1936(1936-06-25) (83 гады)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: станковы жывапіс[d], графіка і monumental art[d]
Вучоба:
Член у

Сямён Ціханавіч Абрамаў (нар. 25 чэрвеня 1936, в. Слабада, Гжацкі раён, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў СССР з 1970 года. Працуе ў галіне станковага жывапісу, графікі і манументальнага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1936 года ў в. Слабада Смаленскай вобласці. У 1957 годзе скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, дзе праходзіў навучанне пад кіраўніцтвам М. Вядзенскага. З 1957 па 1958 гады выкладаў маляванне і чарчэнне ў сярэдняй школе г. Кызыл, Тувінскай АССР. З 1961 года бярэ ўдзел у мастацкіх выставах рознага ўзроўню[1].

Жыве ў горадзе Бабруйск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Цыклы жывапісных карцін «Сталіцы» і акварэляў «Рэха вайны», «Новы Бабруйск», «На варце мірнага неба»; серыя, прысвечаная 200-годдзю А. Пушкіна; палотны «Раніца на Капры», «Свята працы на Енісеі», «Восень у гарах», вітражы для прафілакторыя завода «Фермаш» і шыннага заводу ў Бабруйску, габелен «Казанне аб Бабруйску». Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Чалябінскай карціннай галерэі, фондах Беларускага Саюза мастакоў, аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» у Маскве.

Зноскі