Перайсці да зместу

Сяргей Аляксандравіч Вехцеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Вехцеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Вехцеў
Нарадзіўся 8 мая 1971(1971-05-08)[1] (53 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь ЖФК Віцебск
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1989—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ-2 (Віцебск)
1992—1995 Беларусь Дзвіна (Віцебск) 104 (30)
1993—1994   Беларусь Кімавец (Віцебск) 2 (0)
1995—1997 Германія Барусія (Дортмунд) 0 (0)
1995—1996   Германія Барусія II (Дортмунд)
1996—1997   Германія Дульмен 26 (4)
1997 Расія Балтыка (Калінінград) 4 (0)
1998 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 26 (9)
1999 Кітай Ухань Хунтаа 24 (7)
2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 27 (9)
2001 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (2)
2002—2003 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 46 (12)
2004 Беларусь Славія (Мазыр) 13 (0)
2004   Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) 11 (5)
2005—2006 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 38 (13)
2009 Беларусь Мясакамбінат (Віцебск) 3 (1)
2009 Беларусь Віцебск 1 (0)
2013 Беларусь Віцебск 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1993—1996 Беларусь Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2007 Беларусь Віцебск дубль
2007—2008 Беларусь Віцебск трэнер
2009—2010 Беларусь Віцебск трэнер
2012—2014 Беларусь Віцебск трэнер
2014—2015 Беларусь Віцебск
2015—2018 Беларусь Віцебск дубль
2018—2019 Беларусь Орша
2021 Беларусь Віцебск (жан.)
2021—2022 Расія Перасвет (Дамадзедава)
2022 Расія Перасвет (Дамадзедава) трэнер
2022—2023 Расія Электрон (Вялікі Ноўгарад)
2023— Беларусь Віцебск (жан.)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Вехцеў (нар. 8 мая 1971, Смаленск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў складзе віцебскага КІМа (пазней клуб насіў назвы «Дзвіна», «Лакаматыў-96», «Лакаматыў», «Віцебск»). Здолеўшы добра праявіць сябе, у 1995 годзе пераехаў у «Барусію» з Дортмунда, але не здолеў замацавацца ў яе складзе. У 2000 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь, гуляў у розных клубах Вышэйшай і Першай ліг. Скончыў прафесійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе «Віцебска», але пазней яшчэ часам з’яўляўся на полі (у 2009 і 2013 гадах).

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года стаў працаваць у трэнерскім штабе «Віцебска». Дапамагаў галоўнаму трэнеру Юрыю Канаплёву, некалькі разоў разам з ім пакідаў клуб і вяртаўся ў яго. У ліпені 2014 года быў прызначаны спачатку выканаўцам абавязкаў, а хутка і галоўным трэнерам «Віцебска»[2]. Разам з Вехцевым віцебскі клуб заняў трэцяе месца ў Першай лізе 2014 і па выніках стыкавых матчаў з магілёўскім «Дняпром» вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года стала вядома, што Вехцеў застанецца галоўным трэнерам «Віцебска» ў сезоне 2015[3]. У пачатку сезона каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пазней атрымала васьміматчавую серыю без перамог і апусцілася на апошні радок. 7 ліпеня 2015 года, пасля хатняга паражэння ад «Мінска» (0:4), Вехцеў падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[4] і неўзабаве перайшоў на працу ў дубль.

У жніўні 2018 года стаў галоўным трэнерам «Оршы»[5]. Пакінуў пасаду пасля заканчэння сезона 2019[6].

У студзені 2021 года стаў трэнерам жаночай каманды «Віцебска»[7]. У верасні 2021 года пакінуў віцебскі клуб[8] і неўзабаве афіцыйна ўзначаліў клуб «Перасвет» з трэцяга расійскага дывізіёна[9]. У жніўні 2022 года быў пераведзены на пасаду старшага трэнера, а ў верасні пакінуў клуб і стаў галоўным трэнерам «Электрона» з Вялікага Ноўгарада.

У ліпені 2023 года зноў узначаліў жаночую каманду «Віцебска»[10].