Сяргей Апанасавіч Максіменка
Сяргей Апанасавіч Максіменка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | даследчык, фізік |
Навуковая сфера | электрамагнетызм, фізіка ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітныя уласцівасці нанаструктур |
Месца працы | НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Апанасавіч (Афанасьевіч) Максіменка (нар. 13 жніўня 1954, Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 жніўня 1954 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1976 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў у НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ з 1986 года. У 1997—2000 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ ЯП БДУ. У 2000—2005 гадах — намеснік прарэктара па навуцы БДУ — начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ. З 1992 па 2012 гады — загадчык лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў НДІ ЯП БДУ. Са студзеня 2013 года па цяперашні час — дырэктар НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ. У 2004—2008 гадах і з 2013 года па цяперашні час з’яўляецца членам агульнага сходу НАН Беларусі. У 2007 годзе С. А. Максіменку ўстаноўлена персанальная надбаўка за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. З 2008 года з’яўляецца членам экспертнага савета ВАК РБ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Максіменка С. А. — фізік-тэарэтык у галіне электрамагнетызму і фізікі ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітных уласцівасцяў нанаструктур. Спіс публікацый уключае больш за 280[1] назваў, з якіх сем працаў — часткі ў калектыўных манаграфіях, адна — заказны агляд і больш за 180 артыкулаў у рэферыруемых выданнях. Ён з’яўляецца членам праўлення Беларускага фізічнага таварыства, членам Еўрапейскага таварыства матэрыялаведаў (EMRS), Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў (SPIE), намеснікам галоўнага рэдактара міжнароднага навуковага часопіса «Journal of Nanophotonics»[2]. Член Паміжведамственнага каардынацыйнага савету па развіцці нанаіндустрыі ў РБ. Член Навуковага савету Аб’яднанага інстытута ядзерных даследваваняў (Дубна, Расія)[3]. Неаднаразова выступаў з запрошанымі дакладамі на буйных міжнародных канферэнцыях, з’яўляўся членам аргкамітэтаў шэрагу міжнародных канферэнцый і сустаршынёй канферэнцый «Нанатрубкі і нанаправады» (ЗША, 2003) і «Нанамадэляванне» (ЗША, 2004, 2006), старшынёй канферэнцый «Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм» (Мінск, 2012[4], 2015[5] і 2018[6]), а таксама XIV Міжнароднай школы-канферэнцыі «Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету» (2018)[7]. У 2005—2010 гг. С. А. Максіменка з’яўляўся членам навуковых саветаў па ДПАФД «Нанатэх» і «Электроніка», а ў цяперашні час — ДПАФД «Канвергенцыя», а таксама экспертам савета фонду «Сколкава»[8] і міжнароднай праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»[9].
Работы С. А. Максіменкі заслужылі шырокае міжнароднае прызнанне, яны апублікаваныя ў такіх аўтарытэтных фізічных часопісах, як Physical Review Letters, Physical Review, Applied Physics Letters і інш. С. А. Максіменка кіраваў ці удзельнічаў у выкананні шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграм INTAS[10], BMBF, SfP, DFG, МНТЦ, FP7, «Horizon 2020». Выконвае сумесныя даследаванні з Тэхнічным універсітэтам Берліна, Універсітэтам г. Намюр (Бельгія), Інстытутам неарганічнай хіміі і Інстытутам каталізу СА РАН. З’яўляецца першым у Беларусі каардынатарам праекта 7-ай Рамачнай праграмы Еўрасаюза: FP7-266529BY-NanoERA[11] і кіраўніком адынай за межамі Еўрасаюза каманды навукоўцаў — удзельнікаў еўрапейскага мегагранта Graphene Flagship[12], які аб’ядноўвае 149 інстытутаў і кампаній з усіх краін ЕС.
Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў С. А. Максіменка ў суаўтарстве з супрацоўнікамі лабараторыі, беларускімі і замежнымі вучонымі выканаў піянерскія працы ў галіне мадэлявання электроннага пераносу ў аптычных працэсах у нанаструктурах і, у прыватнасці, у вугляродных нанатрубках і паўправадніковых гетэраструктурах на аснове квантавых кропак. Работы калектыву, які ўзначальвае С. А. Максіменка, прывялі да стварэння і хуткага развіцця новай дысцыпліны — нанаэлектрамагнетызму, якая аб’ядноўвае метады і падыходы класічнай электрадынамікі ЗВЧ і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі з мэтай мадэлявання аптычных і электронных уласцівасцяў нанаструктур. За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнетызму адзіным з Беларусі ён абраны ганаровым членам міжнароднай супольнасці оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow)[13]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены тры кандыдацкія дысертацыі і адна доктарская (М. У. Шуба).
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- G. Ya. Slepyan, S. A. Maksimenko, A. Lakhtakia, O. Yevtushenko,A. V. Gusakov. Electrodynamics of carbon nanotubes: Dynamic conductivity, impedance boundary conditions, and surface wave propagation. Phys. Rev. B 60, 17136
- James A Schwarz, Cristian I Contescu, Karol Putyera. Dekker encyclopedia of nanoscience and nanotechnology Vol. 5, CRS press, 2004
- G Ya Slepyan, MV Shuba, SA Maksimenko, A Lakhtakia. Theory of optical scattering by achiral carbon nanotubes and their potential as optical nanoantennas. Phys. Rev. B 73, 195416
- G. Ya. Slepyan, S. A. Maksimenko, V. P. Kalosha, J. Herrmann, E. E. B. Campbell, I. V. Hertel. Highly efficient high-order harmonic generation by metallic carbon nanotubes Phys. Rev. A 60, R777(R)
- G. Ya. Slepyan, M. V. Shuba, S. A. Maksimenko, C. Thomsen, and A. Lakhtakia. Terahertz conductivity peak in composite materials containing carbon nanotubes: Theory and interpretation of experiment. Phys. Rev. B 81, 205423
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001),
- ганаровае званне «Заслужаны працаўнік БДУ» (2010)[14],
- прэмія БДУ імя акадэміка А. Н. Сеўчанкі (2011)[15] за дасягненні ў навукова-даследчай працы,
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011),
- падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2016)[16],
- медаль Францыска Скарыны (2020)[17].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://scholar.google.com/citations?user=NDCVRhwAAAAJ&hl=ru&oi=ao
- ↑ https://www.spiedigitallibrary.org/journals/journal-of-nanophotonics/editorial-board?SSO=1
- ↑ http://www.jinr.ru/jinr_structure/realisators/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2021. Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2015. Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ http://www.jinr.ru/posts/aktualnye-problemy-fiziki-mikromira-2018/
- ↑ https://sk.ru/news/m/wiki/21174/download.aspx(недаступная спасылка)
- ↑ http://fp7-nip.org.by/ru/hor20/BelPr/
- ↑ https://cordis.europa.eu/project/id/INTAS-96-0467
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2021. Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ https://euprojects.by/ru/projects/Culture-Science-Educationand-Young-People/Graphene%20Flagship%20European%20Commission%20Initiative/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ Первыми обладателями почетного звания «Заслуженный работник БГУ» стали 58 преподавателей и сотрудников вуза(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ http://research.bsu.by/research-activity/contests-and-grants/vi-picheta-an-sevchenko-awards-contest/an-sevchenko-award-laureats/ Архівавана 20 жніўня 2021.
- ↑ https://normativka.by/lib/news/21925
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» Архівавана 25 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Крывічах
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Члены Беларускага фізічнага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі