Сяргей Бульба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Бульба
Siarhei Bulba.jpg
Імя пры нараджэнні: Сяргей Чыслаў
Род дзейнасці: прадпрымальнік
Дата нараджэння: 15 красавіка 1967(1967-04-15) (52 гады)
Месца нараджэння: Мінск, БССР
Грамадзянства: Рэспубліка Беларусь
Дзеці: сыны Кастусь і Багдан

Сяргей Бульба[1], імя пры нараджэнні Сяргей Чыслаў (нар. 15 красавіка 1967, Мінск, БССР) — беларускі палітычны дзеяч[2], прадпрымальнік, былы старшыня Белага легіёну[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіуся 15 красавіка 1967 г. у Мінску. Навучаўся у Сярэдняй школе №50 Мінску. З 1984 па 1989 навучауся у Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы (зараз Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь). Пасля вучобы быў размеркаваны ў Чыцінскую вобласць Забайкальскай вайсковай акругі ў частку каля кітайскай мяжы. У пераводзе на службу ў БССР было адмоўлена.

Вярнуушыся ў Беларусь у 1991 г. працаваў старэйшым адміністратарам беларускамоунага ліцэю, а таксама быу намесьнікам кіраўніка "Выбранецкіх Шыхтоў".

Жыве ў Украіне, мае свой бізнэс у IT-сферы. Жанаты, мае сыноў Кастуся і Багдана.

Палітычная і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 г. у Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы стварыў патрыятычную суполку з ліку курсантау V курсу вучылішча, што займалася гістарычна-асветніцкай дзейнасцю. У сваім асяродку яны называлі сябе “Рух-63”, як нашчадкі Кастуся Каліноўскага. Штуршком да стварэння першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталіся падзеі кастрычніка 1988 г., калі ў Мінску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Суполка сабрала каля 300 подпісаў за дзяржаўнасць беларускай мовы. З красавіка 1989 году арганізацыя стала называцца “Вольнае згуртаваньне вайскоўцаў”. Заснавальнікаў арганізацыі раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сяргея Бульбу (Чыслава) і Вадзіма Малюшыцкага — выправілі ў Чыцінскую вобласць.

У 1989 г. быў адным з двух дзейсных афіцэраў - заснавальнікаў БНФ.[4]

У 1990 годзе быў вылучаны асабовым складам (салдатамі) кандыдатам на выбары у Вярхоўны Савет СССР, але быў заблакаваны рашэннем палітаддзелу. Пасля гэтага напіса рапарт на звальненьне. Быў звольнены па скарачэньні кадраў.

Быў адным са стваральнікаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў, выконваў абавязкі адказнага і прэсавага сакратара Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў. У сярэдзіне 90-х заняўся фармаваннем маладзёвай структуры Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў. Ва усіх рэгіёнах Беларусі на базе [Беларускае згуртаванне вайскоўцаў|Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў] былі створаныя структуры ДРАБаў (Дружыны Рэгіянальна Аховы і Бясьпекі). На базе “Чорных драбаў” узнік “Белы легіён”.[5]

У 1995 г. Сяргей Бульба узначаліў Белы легіён[6][7].

Двойчы (у 2003 і 2008 г.) ўдзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.[8][9]

Пасля 2003 г. актыўнай палітычнай дзейнасцю не займаўся [10], да 2008 году займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў Беларусі. Пасьля 2008 году ў Беларусі жыў рэдка, жыў у Непале,Індыі, Тыбеце, Лацінскай Амэрыцы. У 2012 годзе афіцыйна змяніў прозвішча з Чыслаў на Бульба.[11][12]

У 2013 г. разам з сям'ёй перабраўся на сталае жыхарства ў Украіну.

Пераслед за палітычную дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 1996 г. быў вывезены невядомымі спецслужбамі Беларусі ў лес каля Слуцку, перажыў клінічную смерць і тры тыдні правёў у лякарні.[13]

7 ліпеня 2008 г. былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымалі па справе аб выбуху 3 ліпеня 2008 г., абвінавацілі па арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ("Хуліганства"), аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.[14]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сааўтарстве са Станіславам Суднікам выдаў "Руска-Беларускі вайсковы слоўнік".[15][16]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў: нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму
  2. Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
  3. Сяргей Чыслаў: «Белы легіён» — гэта не арганізацыя, гэта стан душы
  4. З савецкіх падводнікаў у беларускія пісьменьнікі. Гісторыя Паўла Ляхновіча
  5. Белы легіён – праўда й міты
  6. Ствараецца «Белы легіён»
  7. «На нас Караткевіч паўплываў» — Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
  8. КОЛЬКАСЬЦЬ ПРЭТЭНДЭНТАЎ НА ВЫБАРЧЫЯ МАНДАТЫ СКАРАЧАЕЦЦА ШТОДНЯ
  9. Кадыдат зьняты з выбараў за паказ фільмаў
  10. Заснавальнік “Белага легіёна”: Пагроза для Беларусі з боку Расіі змяншаецца
  11. Сяргей Чыслаў: Нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму
  12. Стваральнік "Белага легіёну" Сяргей Чыслаў патлумачыў, чаму змяніў прозвішча на Бульба
  13. Лідар «Белага легіёну»: Я перажыў клінічную смерць
  14. “Белы легіён” не існуе, але цікавіць сьледзтва
  15. Беларуская вайсковая тэрміналёгія: «Крокам руш!»
  16. Як і хто распрацоўваў беларускую вайсковую тэрміналёгію? (+слоўнічак)