Сяргей Віктаравіч Дрозд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Дрозд)
Футбол
Сяргей Дрозд
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Дрозд
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1983(1983-06-24)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Забудова (Чысць) 1 (0)
2001—2004 Беларусь Маладзечна 66 (1)
2005—2007 Беларусь Хімік (Светлагорск) 69 (0)
2008 Беларусь ПМЦ (Паставы) 6 (0)
2008 Беларусь Хімік (Светлагорск) 8 (0)
2009—2010 Беларусь Маладзечна 54 (1)
2011—2014 Беларусь Слуцк 65 (1)
2015 Беларусь Хімік (Светлагорск) 24 (0)
2016—2019 Беларусь Маладзечна 54 (2)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 12 (1)
2020—2023 Беларусь Маладзечна 58 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.

Сяргей Дрозд (нар. 24 чэрвеня 1983, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маладзечанскага футбола, ужо ў 18 гадоў дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе мясцовага клуба. Пасля сезона 2004, калі «Маладзечна» апусцілася да Другой лігі, перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў (з невялікім перапынкам). У 2009 годзе вярнуўся ў «Маладзечна».

У сезоне 2011 перайшоў у «Слуцк», які атрымаў месца ў Першай лізе. Спачатку трывала гуляў у аснове слуцкага клуба, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Тым не менш, застаўся ў «Слуцку» і пасля яго выхаду ў Вышэйшую лігу ў 2014 годзе. Першую палову сезона 2014 правёў на лаўцы запасных, але пазней з-з траўм асноўных ігракоў стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[2].

У сакавіку 2015 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка»[3]. У сезоне 2016 вярнуўся ў «Маладзечна-ДЮСШ-4». Пакінуў маладзечанскую каманду ў ліпені 2019 года і перайшоў у чысцінскі «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, зноў далучыўся да «Маладзечна». Стаў капітанам каманды, у сезоне 2022 гуляў за клуб у Першай лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Маладзечнам»[4]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[5] і завяршыў прафесійную кар’еру[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000 Д3-А Забудова Беларусь 1 0
2001 Д1 Маладзечна-2000 Беларусь 0 0
2002 Д1 Маладзечна-2000 Беларусь 22 0
2003 Д1 Маладзечна-2000 Беларусь 19 0
2004 Д2 Маладзечна Беларусь 25 1
2005 Д2 Хімік Беларусь 28 0
2006 Д2 Хімік Беларусь 23 0
2007 Д2 Хімік Беларусь 18 0
2008 (1) Д2 ПМЦ Беларусь 6 0
2008 (2) Д2 Хімік Беларусь 8 0
2009 Д3 Маладзечна Беларусь 23 0
2010 Д3 Маладзечна Беларусь 31 1
2011 Д2 Слуцк Беларусь 25 0
2012 Д2 Слуцк Беларусь 18 0
2013 Д2 Слуцк Беларусь 12 1
2014 Д1 Слуцк Беларусь 10 0
2015 Д2 Хімік Беларусь 24 0
2016 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 Беларусь 12 2
2017 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 Беларусь 15 0
2018 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 Беларусь 18 0
2019 (1) Д3 Маладзечна Беларусь 9 0
2019 (2) Д3 Андэрдог Беларусь 12 1
2020 Д3 Маладзечна Беларусь 20 3
2021 Д3 Маладзечна Беларусь 17 2
2022 Д2 Маладзечна Беларусь 14 1
2023 Д2 Маладзечна Беларусь 7 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Drozd // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (руск.). football.by (25 снежня 2014). Праверана 13 сакавіка 2024.
  3. Аснин, Радченко, Таращик и Дрозд пополнили ряды "Химика" (руск.). football.by (11 сакавіка 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. Третяк, Тарчило и Дрозд продлили контракты с "Молодечно-2018" (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. У ряда игроков «Молодечно» закончились сроки действия контрактов (руск.). bel.football (7 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. Путило, Панкратов и еще семь футболистов, закончивших карьеру этой зимой (руск.). bel.football (7 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.