Сяргей Мікалаевіч Давыдоў
Сяргей Мікалаевіч Давыдоў | |
---|---|
Нараджэнне |
23 лістапада 1974 (49 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Сяргей Мікалаевіч Давыдоў (нар. 23 лістапада 1974, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі чыгуначнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лістапада 1974 года ў г. Крычаве Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Прайшоў працоўны шлях ад манцёра пуці да начальніка Крычаўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Крычаўскай акругі № 83. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі, нагруднымі знакамі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» III ступені, «Выдатнік Беларускай чыгункі»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Крычаве
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання