Сяргей Міхайлавіч Ясінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Ясінскі
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Ясінскі
Нарадзіўся 7 студзеня 1965(1965-01-07) (56 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь Беларусь U-21
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1983 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск) 19 (0)
1984 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Праца (Маладзечна)
1985 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск 30 (1)
1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 0 (0)
1987—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) 60 (3)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СКБ (Віцебск) ? (7)
1990—1992 Польшча Ягелонія (Беласток)
1992—1993 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 52 (13)
1994 Беларусь Тарпеда (Магілёў) 34 (3)
1995 Беларусь Дзвіна (Віцебск) 23 (2)
1995—1996 Ізраіль Шымшон (Тэль-Авіў)
1996 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 29 (6)
1996 Беларусь Энергетык (Новалукомль) 3 (0)
1997 Венгрыя Штадлер (Акаста) 17 (4)
1997—1998 Беларусь Дынама-Энергагаз (Віцебск)
1999—2000 Беларусь Азярцы (Глыбокае) 38 (9)
Трэнерская кар’ера
2000 Беларусь Азярцы (Глыбокае) гул. трэнер
2003—2005 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) трэнер
2005—2006 Беларусь Віцебск
2006 Беларусь Орша-Белаўтасервіс
2007 Беларусь Гомель трэнер
2007—2008 Беларусь Лакаматыў (Мінск)
2008—2009 Беларусь Славія (Мазыр)
2009 Малдова Ціраспаль трэнер
2010 Казахстан Ардабасы (Шымкент) трэнер
2011—2014 Беларусь ПМЦ (Паставы)
2015 Беларусь Віцебск дубль
2015—2020 Беларусь Віцебск
2020— Беларусь Беларусь (да 21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Міхайлавіч Ясінскі (нар. 7 студзеня 1965, Віцебск) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку сваёй кар’еры футбаліста правёў у віцебскіх клубах «Віцебск» (ранейшыя назвы «Дзвіна», КІМ і «Лакаматыў-96»), «Лакаматыў» (СКБ) і «Дынама-Энергагаз». Таксама выступаў за маладзечанскую «Працу», дубль сталічнага «Дынама» і «Азярцы» з Глыбокага. Ясінскі меў вопыт гульні і па-за межамі СССР і Беларусі ў Польшчы, Ізраілі і Венгрыі.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі педінстытут (1989). Трэнерскую кар’еру пачаў у «Азярцах», дзе быў гуляючым трэнерам, а з 2001 года працаваў у віцебскай СДЮШАР-6. У 2003 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб мясцовага «Лакаматыва», з 2005 па лета 2006 года быў галоўным трэнерам каманды. Пасля па паўгода працаваў у «Оршы» і «Гомелі». З лета 2007 года быў галоўным трэнерам мінскага «Лакаматыва», які вывеў у Вышэйшую лігу, але ўлетку 2008 года быў звольнены. У 2009 годзе ўзначальваў мазырскую «Славію», пасля чаго працаваў у Малдове і Казахстане.

У 2010 годзе вярнуўся з Казахстана і неўзабаве ўзначаліў пастаўскую акадэмію ПМЦ. Заставаўся ў ПМЦ да спынення існавання акадэміі ў канцы 2014 года. Са студзеня 2015 года працаваў трэнерам дубля «Віцебска»[1], а ў ліпені таго ж года пасля адстаўкі Сяргея Вехцева быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[2] і пазней зацверджаны на пасадзе.

11 снежня 2020 года Сяргей Ясінскі па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Віцебскам»[3] і ў той жа дзень заняў пасаду галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі[4]. Спачатку быў выканаўцам абавязкаў, а ў студзені 2021 года быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе[5].

Зноскі