Сяргей Розмысл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Розмысл
Род дзейнасці беларускі дзеяч
Дата нараджэння 29 верасня 1905(1905-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1969(1969-08-28) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Член у

Сяргей Розмысл (29 верасня 1905, Санкт-Пецярбург — 28 жніўня 1969, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і паштальёна з Гродзеншчыны, якая ў 1922 годзе вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў Гудзінішках (цяпер Воранаўскі раён). Удзельнік Беларускай краёвай абароны. Дэлегат на Другі Усебеларускі кангрэс ад Лідскай акругі.

У 1944 годзе выехаў у Германію. Удзельнічаў у XII Пленуме БЦР, які адбыўся 9 мая 1948 года ў Эльвангене, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі».

У 1950 годзе, адзін без сям’і, пераехаў у Аўстралію. Адзін са стваральнікаў аддзела Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі ў Мельбурне, у якім займаў розныя пасады, у тым ліку і старшыні краёвага штаба (1955—1969).

Удзельнік Беларускага школьнага камітэта ў Мельбурне ў другой палове 1950-х гадоў. Член царкоўнай рады парафіі Святой Ефрасінні Полацкай (БПЦ) у Мельбурне. Удзельнік Беларускага Цэнтральнага Камітэта ў Вікторыі, Беларускага аб’яднання ў Вікторыі. Член Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі.

Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны на могілках Спрынгвейл у Мельбурне.

Вялікае ліставанне Розмысла захавалася ў архіве Дзмітрыя Касмовіча.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]