Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі — арганізацыя беларускай эміграцыі ў штаце Вікторыя (Аўстралія).

Заснаваны ў 1963 у Мельбурне прыхільнікамі Рады БНР (Мікола Нікан і інш.) і Беларускай цэнтральнай рады. З 1972 член Федэральнай рады беларускіх арганізацый Аўстраліі. Супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі і ўваходзіць у Аўстарлійскую нацыянальную этнічную раду. Ладзіць святкаванні нацыянальных угодкаў, традыцыйныя сяброўскія вечарыны, сустрэчы беларусаў Аўстраліі (з 1976). З 1972 да пач. 1990-х г. існаваў Беларускі дом, дзе праходзілі нацыянальныя імпрэзы, выступаў беларускі хор, працавала вячэрняя школа. У 1972 г. з ініцыятывы цэнтральнага камітэта створаны Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
  • Ляднёва А. Беларускі цэнтральны камітэт // БЭ ў 18 т. Т. 2. — Мн.: БелЭн, 1996.