Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Шчагрыковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч
Нарадзіўся 19 снежня 1990(1990-12-19)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2010 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 2 (0)
2007   Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 26 (0)
2010   Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 8 (0)
2011 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 17 (1)
2012 Сцяг Беларусі Мінск 7 (0)
2013 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 19 (1)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 45 (0)
2016 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 29 (2)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Слуцк 35 (0)
Нацыянальная зборная**
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 верасня 2011.

Сяргей Шчагрыковіч (нар. 19 снежня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). Гуляў за фарм-клуб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Не змог заняць месца ў аснове і ўлетку 2010 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Пасля сезону 2011 пакінуў брэсцкі клуб і ў жніўні 2012 года стаў іграком «Мінска», але не змог замацавацца ў сталічным клубе.

У лютым 2013 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сезону прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў аснове смалявіцкага клуба.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[3], пасля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомелі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клубу і ў лютым 2014 года апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезону 2014. У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком мазыран, выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У лютым 2016 года года адправіўся на прагляд у клуб «Крумкачы»[5], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 быў асноўным правым абаронцам мінчан. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[7].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2017 на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сезону зноў стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года пакінуў слуцкі клуб[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Стрыечны брат Сяргея, Дзмітрый Шчагрыковіч, таксама з’яўляецца футбалістам.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д3 МТЗ-РІПА-2 Сцяг Беларусі 26 0
2008 дубль МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 30 2
2009 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 2 0
2010 (1) дубль Партызан Сцяг Беларусі 17 2
2010 (2) Д1 Дынама Брэст Сцяг Беларусі 8 0
2011 Д1 Дынама Брэст Сцяг Беларусі 17 1
2012 (2) Д1 Мінск Сцяг Беларусі 7 0
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 19 1
2014 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 24 0
2015 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 21 0
2016 Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 29 2
2017 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 18 0
2018 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 17 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]