Дзмітрый Мікалаевіч Шчагрыковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Шчагрыковіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Шчагрыковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Шчагрыковіч
Нарадзіўся 7 снежня 1983(1983-12-07)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смалявічы
Нумар 11
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2003 — 2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 25 (2)
2005 — 2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 120 (2)
2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 31 (2)
2011 Беларусь Мінск 32 (1)
2012 — 2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 101 (6)
2016 — 2017 Беларусь Слуцк 40 (1)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 23 (1)
2019 — Беларусь Смалявічы 16 (0)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (0)
2009 Беларусь Беларусь B 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017.

Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. 7 снежня 1983, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смалявічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ, пасля доўгі час быў футбалістам мінскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 у браму «Віцебска», тым самым выратаваўшы мінскі клуб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасля гуляў за «Белшыну» і «Мінск».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Хутка стаў адным з лідараў жодзінскага клуба, замацаваўшыся на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выступаў як цэнтральны паўабаронца). У пачатку 2013 года стаў таксама капітанам каманды, і ў сезоне 2013 правёў усе 32 матчы клуба ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым іграком асновы і ў 2014 годзе, але з-за траўмы не гуляў у верасні 2014 года.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[2]. У сезоне 2015 з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[3].

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Слуцка»[4], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сезон 2017 таксама пачынаў у аснове, але пазней стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У студзені 2018 года стаў іграком «Белшыны»[6], а ў студзені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[7]. У першай палове сезона 2019 быў іграком стартавага складу, са жніўня страціў месца ў аснове. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за зборную Беларусі (другая зборная).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Стрыечны брат Дзмітрыя, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 дубль Шахцёр Беларусь 25 0
2002 дубль Шахцёр Беларусь 25 1
2003 Д1 БАТЭ Беларусь 8 1
2004 Д1 БАТЭ Беларусь 17 1
2005 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 16 0
2006 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 25 1
2007 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 23 1
2008 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 30 0
2009 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 26 2
2010 Д1 Белшына Беларусь 31 2
2011 Д1 Мінск Беларусь 32 1
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 25 0
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 32 4
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 1
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 17 1
2016 Д1 Слуцк Беларусь 26 1
2017 Д1 Слуцк Беларусь 14 0
2018 Д2 Белшына Беларусь 23 1
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 16 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]