Сяргей Уладзіміравіч Данскіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Данскіх
Дата нараджэння 1971
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец, турызмолаг
Навуковая сфера культуралогія, краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат культуралогіі
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. у 1971, г. Шчучын) — беларускі навуковец, педагог, турызмолаг, кандыдат культуралогіі, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў школе № 1 і школе мастацтваў у Шчучыне. Скончыў з адзнакай у 1994 годзе гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя». У 19941994 гадах навучаўся ў аспірантуры гэтай жа ВНУ па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры (філасофскія навукі)». Пасля таксама навучаўся ў дактарантуры.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата культуралогіі па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» абараніў у 1999 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Праблемы культуры ў філасофіі В. В. Разанава». Ягоная кандыдацкая дысертацыя — першая ў Рэспубліцы Беларусь кандыдацкая дысертацыя па культуралогіі. Выканана пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Абрама Разенфельда. У 2003 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

З 1997 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У розны час займаў пасады выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі сусветнай культуры, дацэнта кафедры культуралогіі, намесніка начальніка і начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення ўніверсітэта, намесніка дэкана факультэта эканомікі і кіравання, намесніка дэкана гуманітарнага факультэта, намесніка дэкана факультэта турызму і сэрвісу. У 20082010 гадах займаў пасаду дэкана факультэта турызму і сервісу, у 20102013 з’яўляўся загадчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны. З 2019 года займае пасаду дацэнта гэтай кафедры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням турызмалогіі, культурнай спадчыны і краязнаўства Гродзеншчыны. Аўтар каля 200 навуковых работ і каля 60 навукова-папулярных работ, у тым ліку 5 манаграфій, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 даведнікаў, некалькі дзясяткаў артыкулаў у навуковых перыядычных выданнях. Падрыхтаваў 9 магістраў навук, у тым ліку 1 замежнага грамадзяніна. З’яўляецца сябрам каардынацыйнай рады па турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 — Стыпендыя Лэна Кіркланда
  • 2005 — Ліст падзякі ад Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
  • 2006 — Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам
  • 2015 — Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За развіццё турызму ў Гродзенскай вобласці»
  • 2019 — Падзяка Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта
  • 2020 — Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]