Перайсці да зместу

Сяргей Фёдаравіч Платко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Фёдаравіч Платко
Дата нараджэння 3 лістапада 1950(1950-11-03) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Сяргей Фёдаравіч Платко (нар. 3 лістапада 1950, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2006).

Скончыў у 1977 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, М. М. Суцягін, Храноўскі).

У 1977—1983 гадах працаваў на «Гомсельмашы»; у 1984—1990 гадах у інстытуце «Дзіпражыўмаш»; у 1990—2003 гадах у інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 2003—2007 гадах старшыня ўпраўлення Гомельскай абласной арганізацыі БСА. У 2004—2006 гадах галоўны архітэктар г. Гомеля.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1989 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.

Асноўныя працы: школа мастацтваў па вул. Багданава ў г. Гомелі (1978—1980; будаўніцтва ў 1984—1989); металургічны тэхнікум на 720 навучэнцаў у г. Жлобіне (1996—1997, будаўніцтва ў 1997—1998; сааўтар В. Анфілава); 9-ці павярховы і 2-х секцыйны, 70 кватэрны і 12-ці павярховы, 48-кватэрны жылыя дамы № 35, 36 у мікрараёне № 52 МЖК «Сонечны» (1998—1990, будаўніцтва ў 1991—1992; сааўтары В. Анфілава, А. В. Радзюк); будынак «Прыёрбанка» па вул. Камсамольскай (1998—1999, будаўніцтва ў 1999—2001; сааўтар С. І. Пеўны) рэканструкцыя Цэнтральнага стадыёна (1999—2002, будаўніцтва ў 2004; сааўтар С. А. Кацора) — усе ў Гомелі; адміністрацыйны будынак «Белдзяржстраха» па Светлагорскім раёне (2002, будаўніцтва ў 2002—2003); паждэпо НПС «Мазыр» у Мазыры (2000, будаўніцтва ў 2001—2002; сааўтар В. Анфілава) 17-павярховы 118 кватэрны жылы дом у мікрараёне № 16 у г. Гомелі (2003, будаўніцтва ў 2005; сааўтар В. Анфілава), памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы ў Гомелі (1997—1998, не рэалізаваны).

Зноскі

  • Плотко Сергей Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)