Сяргей Васільевіч Харытончык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Харытончык)
Сяргей Васільевіч Харытончык
Дата нараджэння 7 сакавіка 1971(1971-03-07) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2017)
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Васільевіч Харытончык (нар. 7 сакавіка 1971, Красны, Смаленская вобласць) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2017), дацэнт. Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 сакавіка 1971 года ў Красным Смаленскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў з срэбным медалём школу № 18 горада Баранавічы. Працаваў аўтаслесарам, вадзіцелем на птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна[1].

У 1989 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, якую скончыў з адзнакай у 1994 годзе[1].

Пасля заканчэння ВНУ з 1994 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, в.а. вучонага сакратара (у 2001—2002)[2], начальнікам аддзела, дырэктарам камп’ютэрнага цэнтра машынабудаўнічага профілю ў Навуковым цэнтры праблем механікі машын НАН Беларусі[1]. З ліпеня 2005 года — дырэктар Рэспубліканскага камп’ютарнага цэнтра машынабудаўнічага профілю Інстытута механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі.

З 2002 года пачаў працаваць ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на кафедры «Вялікагрузныя аўтамабілі» аўтатрактарнага факультэта[1]. У 2014 годзе стаў дэканам машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 2016—2017 гадах працаваў прарэктарам БНТУ па вучэбнай рабоце.

28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам БНТУ[3].

У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2012 годзе — доктарскую дысертацыю[1]. У 2006 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку больш за 20 патэнтаў[4].

У 2006 і 2014 гадах атрымліваў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавіты малады вучоны[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ганаровая грамата НАН Беларусі[1];
  • ганаровая грамата Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]