Сяргей Цімафеевіч Маісеенка
Сяргей Цімафеевіч Маісеенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Георгій Маркоўскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 кастрычніка 1920 |
||||||
Смерць | 17 студзеня 2015 (94 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Сярге́й Цімафе́евіч Маісе́енка (10 сакавіка 1920, в. Чубакова (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) — 17 студзеня 2015) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі БССР у 1966—1985 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава на лесагаспадарчы факультэт. Пасля чацвёртага курса быў накіраваны на вытворчую практыку ў Дзяругінскі лясгас Курскага упраўлення лясной гаспадаркі, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна. Адмовіўшыся ад размеркавання, паступіў у Адэскае артылерыйскае вучылішча. Скончыўшы яго напярэдадні пачатку аперацыі «Баграціён», патрапіў у 3-ю армію, у шэрагах якой вызваляў Беларусь, Польшчу, дайшоў да Берліна[1].
Пасля дэмабілізацыі быў накіраваны на працу ляснічым Краснабродскага (цяпер — Даманаўскага) лясніцтва Бабруйскага лясгаса, які ўзначаліў 11 сакавіка 1952 года[1]. У маі 1960 года быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР. У 1966 годзе, калі ствараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ён быў прызначаны міністрам і працаваў на пасадзе да 1985 года[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Леніна
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- ордэн Чырвонага Сцяга
- ордэн Багдана Хмяльніцкага
- ордэн Айчыннай вайны II ступені
- сем медалёў
Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1970), Заслужаны лесавод Польскай Народнай Рэспублікі (1977).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сергей Тимофеевич МОИСЕЕНКО // Они руководили отраслью. Архівавана 15 чэрвеня 2018.
- Вольга Грэк. В память о выдающемся человеке (руск.). Трыбуна працы (18 сакавіка 2015). Праверана 27 лютага 2019.
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Пахаваныя ў Мінску
- Выпускнікі БДТУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Міністры лясной гаспадаркі БССР
- Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР