Трыбуна працы
«Трыбуна працы» | |
---|---|
Тып | Паўтыднёвік |
Заснавальнік | Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт, Бабруйскі раённы Савет дэпутатаў[d] і Q111986171? |
Краіна | |
Рэдактар | Алена Бегуновіч |
Заснавана | 1 студзеня 1982 |
Палітычная прыналежнасць | Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт |
Мова | беларуская і руская |
Галоўны офіс | Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. К. Лібкнехта, д. 49 |
Тыраж | 2500 (2012) |
Вэб-сайт | tribuna.smimog.by |
Трыбуна працы — бабруйская раённая газета, орган Бабруйскага райвыканкама і Бабруйскага раённага савета дэпутатаў. Выходзіць двойчы на тыдзень, у сераду і суботу. У складзе рэдакцыі знаходзіцца радыёстанцыя «Бярэзінская хваля». З 24 сакавіка 2003 г. пасаду галоўнай рэдактаркі займае Алена Бегуновіч.
Першы нумар выйшаў 1 студзеня 1982. Першы рэдактар — С. Кобля. Сёння раённая газета «Трыбуна працы» асвятляе дзейнасць раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, рабочых калектываў. Аб гэтым паведамляецца ў матэрыялах пад рубрыкамі: «Вясеннія работы земляробаў», "Гасцёўня «Трыбуны працы», «На палях раёна». Рэгулярна выпускаюцца тэматычныя старонкі «За здаровы лад жыцця», «ЭПОХА (экология, природа, общество, хроника, афоризмы)», «Твоё подворье, сельчанин», праваслаўны дадатак да газеты «БЛАГОВЕСТ» і старонкі правасуддзя «Фемида и авось». Штотыдзень прэс-групай райвыканкама рыхтуецца інфармацыя, якая размяшчаецца пад рубрыкай «Дзень за днём».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Электронная версія газеты на сайце Бабруйскага райвыканкама(недаступная спасылка)
- Друк Бабруйскага раёна(недаступная спасылка)