Георгій Андрэевіч Маркоўскі
Георгій Андрэевіч Маркоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Валянцін Зорын | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Сяргей Маісеенка | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 сакавіка 1937 |
||||||
Смерць | 6 лістапада 2016 (79 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Гео́ргій Андрэ́евіч Марко́ўскі (14 сакавіка 1937, в. Восава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — 6 лістапада 2016) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Беларусі ў 1985—1994 гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння Пагосцкай школы ў 1954 годзе паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Па размеркаванню быў накіраваны на працу старэйшым майстарам ў Івацэвіцкі хімлясгас[1]. У чэрвені 1960 года ён узначаліў Бранягорскае лясніцтва гэтага ж лясгаса, а ў снежні 1965 года быў прызначаны дырэктарам Столінскага лясгаса.
У жніўні 1971 года быў прызначаны начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва Столінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных і адначасова намеснікам старшыні выканкама, з чэрвеня 1975 па жнівень 1977 года — старшынёй Столінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1979 годзе Г. А. Маркоўскі быў абраны першым сакратаром Столінскага райкама партыі. На гэтай пасадзе ён працаваў да ліпеня 1984 года, а пасля ўзначаліў упраўленне лясной гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама.
У чэрвені 1985 года Георгій Маркоўскі прызначаецца намеснікам міністра лясной гаспадаркі БССР, у верасні гэтага ж года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — міністрам лясной гаспадаркі БССР.
Быў зняты з пасады 10 жніўня 1994 года[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 августа 1994 г. №35 «Вопросы Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь» (руск.) (10 жніўня 1994). Праверана 28 лютага 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью. Архівавана 15 чэрвеня 2018.
- 6 ноября, незадолго до своего 80-летнего юбилея, ушел из жизни Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ — министр лесного хозяйства нашей страны в 1985—1994-е годы (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская лесная газета (10 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 28 лютага 2019.
- Аляксандр Піскуноў. Люди помнят (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская лесная газета (16 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 28 лютага 2019.
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выпускнікі БДТУ
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Міністры лясной гаспадаркі БССР
- Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта
- Ганаровыя грамадзяне Столінскага раёна
- Першыя сакратары райкамаў КПБ