Сяргей Міхайлавіч Ясінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Ясінскі)
Футбол
Сяргей Ясінскі
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Ясінскі
Нарадзіўся 7 студзеня 1965(1965-01-07) (59 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1983 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск) 19 (0)
1984 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Праца (Маладзечна)
1985 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск 30 (1)
1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 0 (0)
1987—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) 60 (3)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СКБ (Віцебск) ? (7)
1990—1992 Польшча Ягелонія (Беласток)
1992—1993 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 52 (13)
1994 Беларусь Тарпеда (Магілёў) 34 (3)
1995 Беларусь Дзвіна (Віцебск) 23 (2)
1995—1996 Ізраіль Шымшон (Тэль-Авіў)
1996 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 29 (6)
1996 Беларусь Энергетык (Новалукомль) 3 (0)
1997 Венгрыя Штадлер (Акаста) 17 (4)
1997—1998 Беларусь Дынама-Энергагаз (Віцебск)
1999—2000 Беларусь Азярцы (Глыбокае) 38 (9)
Трэнерская кар’ера
2000 Беларусь Азярцы (Глыбокае) гул. тр.
2003—2005 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) трэнер
2005—2006 Беларусь Віцебск
2006 Беларусь Орша-Белаўтасервіс
2007 Беларусь Гомель трэнер
2007—2008 Беларусь Лакаматыў (Мінск)
2008—2009 Беларусь Славія (Мазыр)
2009 Малдова Ціраспаль трэнер
2010 Казахстан Ардабасы (Шымкент) трэнер
2011—2014 Беларусь ПМЦ (Паставы)
2015 Беларусь Віцебск дубль
2015—2020 Беларусь Віцебск
2020—2023 Беларусь Беларусь (да 21)
2022 Беларусь Віцебск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Міхайлавіч Ясінскі (нар. 7 студзеня 1965, Віцебск) — беларускі футбаліст і трэнер.

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку сваёй кар’еры футбаліста правёў у віцебскіх клубах «Віцебск» (ранейшыя назвы «Дзвіна», КІМ і «Лакаматыў-96»), «Лакаматыў» (СКБ) і «Дынама-Энергагаз». Таксама выступаў за маладзечанскую «Працу», дубль сталічнага «Дынама» і «Азярцы» з Глыбокага. Ясінскі меў вопыт гульні і па-за межамі СССР і Беларусі ў Польшчы, Ізраілі і Венгрыі.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі педінстытут (1989). Трэнерскую кар’еру пачаў у «Азярцах», дзе быў гуляючым трэнерам, а з 2001 года працаваў у віцебскай СДЮШАР-6. У 2003 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб мясцовага «Лакаматыва», з 2005 па лета 2006 года быў галоўным трэнерам каманды. Пасля па паўгода працаваў у «Оршы» і «Гомелі». З лета 2007 года быў галоўным трэнерам мінскага «Лакаматыва», які вывеў у Вышэйшую лігу, але ўлетку 2008 года быў звольнены. У 2009 годзе ўзначальваў мазырскую «Славію», пасля чаго працаваў у Малдове і Казахстане.

У 2010 годзе вярнуўся з Казахстана і неўзабаве ўзначаліў пастаўскую акадэмію ПМЦ. Заставаўся ў ПМЦ да спынення існавання акадэміі ў канцы 2014 года. Са студзеня 2015 года працаваў трэнерам дубля «Віцебска»[3], а ў ліпені таго ж года пасля адстаўкі Сяргея Вехцева быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4] і пазней зацверджаны на пасадзе.

11 снежня 2020 года Сяргей Ясінскі па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Віцебскам»[5] і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[6]. Спачатку быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера, а ў студзені 2021 года быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе[7].

У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Віцебска», захаваўшы пасаду ў моладзевай зборнай[8]. Па выніках сезона 2022 віцебская каманда заняла 15-е месца і выбыла ў Першую лігу, пасля чаго Ясінскі пакінуў клуб і сканцэнтраваўся на моладзевай зборнай. Пакінуў моладзевую зборную ў лістападзе 2023 года[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. FootballFacts.ru
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. Дмитрий Косенок назначен заместителем директора по спортивной работе ФК «Витебск» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). offside.by.
  4. Ясинский назначен исполняющим обязанности главного тренера «Витебска» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Сергей Михайлович Ясинский покидает клуб! (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт «Віцебска» (11 снежня 2020). Праверана 25 снежня 2020.
  6. Сергей Михайлович Ясинский станет главным тренером молодёжной сборной! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 25 снежня 2020.
  7. Футбол. Сергей Ясинский официально возглавил молодежную сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  8. Ясинский сменил Чернухина на посту главного тренера "Витебска" (руск.). football.by (16 жніўня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Сергей Ясинский покинул молодежную сборную Беларуси (руск.). football.by (28 лістапада 2023). Праверана 3 снежня 2023.