Сяржук Вітушка
Сяржук Вітушка | |
---|---|
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, педагог, гісторык |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1965 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 2012 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Людвіка Вітушка (Кардзіс) |
Дзеці | Паўліна Вітушка |
Альма-матар | |
Член у |
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысць, Маладзечанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык і педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», скончыў гістарычны факультэт БДУ (1989).
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клуб «Талака», у 1987 годзе абраны старшынёй таварыства.
З 1991 года жыў у Вільнюсе, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газету «Vilnia i kraj» (1992).[1] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і літоўскім дзяржаўным тэлебачаннем. Як публіцыст, друкаваўся ў газетах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Св. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукровы дыябет. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнай дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільнюсе, пісаў казкі, п'есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мелодыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазней паўтораная ў аўдыёварыянце.
Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільнюсе. Развітанне прайшло ў Мінску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Вітушка, С. Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі / Анемпадыстаў, М. У.. — Мн.: Зміцер Колас, 2011. — 113 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6783-90-9.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Гісторыя беларускага самвыдату: “Вільня і край”, 24.08.2015 (Архіваваная спасылка)
- ↑ Памёр Сяржук Вітушка . Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяржук Вітушка больш не з намі
- Паліна Качаткова. Сяржук Вітушка Архівавана 19 чэрвеня 2013. // Дзеяслоў № 37 (13677), 20 ліпеня 2012
- Вінцук Вячорка. Сяржук Вітушка — узор беларускага інтэлігента . Новы Час (11 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2016.
- Прэмію імя Сержука Вітушкі атрымалі слабавідушчыя мінскія школьнікі
- Асобы
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
- Памерлі 2 ліпеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Мінскім раёне
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Талакі
- Беларусы ў Літве
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Грамадскія дзеячы Літвы