Сідзень
Выгляд
Сідзень | |
---|---|
Каардынаты: 55°21′11″ пн. ш. 29°02′43″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Шумілінскі раён |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Плошча | 6 км² |
Сі́дзень, або Чортаў Мох[1] — балота пераважна вярховага тыпу (92 %) на захадзе Шумілінскага раёна, у міжрэччы вусцевай часткі Обалі і Заходняй Дзвіны. Мае значныя запасы гідролізнага торфу. Уваходзіць у склад Обальскай комплекснай базы бітумнай і гідролізнай сыравіны. Плошча складае 0,6 тыс. га, у межах прамысловага паклада 0,5 тыс. га. Глыбіня торфу да 8,5 м, сярэдняя 3,5 м, ступень распаду вярховага торфу 24 %, попельнасць 3 %. На 1 студзеня 1984 года запасы торфу 2,6 млн т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
Зноскі
- ↑ Паводле старых карт
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сідзень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.