Сімяонаўская царква (Камянец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Сімяонаўская царква
Сьвята-Сімяонаўская царква..JPG
52°24′14″ пн. ш. 23°49′23″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Каменец
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата заснавання 1914
Будаўніцтва 19121914 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000323шыфр 113Г000323
Матэрыял цэгла

Сімяонаўская царква — праваслаўны храм у г. Каменец. Пабудавана ў 19121914 гг. з цэглы (вул. Гогаля) у цэнтры горада. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мае традыцыйную чатырохчасткавую кампазіцыю, выцягнутую па восі ўсход-захад: трох'ярусная званіца, трапезная, квадратны трохнефны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда. У аб'ёмна-пластычнай структуры храму выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст.: кампазіцыя званіцы (васьмярык на чацверыку), якая завершаная васьмігранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з цыбулепадобнай галоўкай, какошнікі, броўкі, закамары асноўнага аб'ёма, пяцікупалле і інш. Асноўны кубападобны аб'ём пастаўлены на высокі цокаль і завершаны светлавым цыліндрычным барабанам. Над арачным парталам галоўнага ўваходу зробленая ніша такой самай формы з размалёўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя какошнікі, сухарыкі, броўкі, закамары і інш.

Іканастас

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры нефы перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі на папружных арках і сферычным купалам барабану ў цэнтры. Асноўны кампазіцыйны і дэкаратыўны элемент інтэр'еру — трох'ярусны іканастас, які адмяжоўвае акруглую апсіду.

Абразы 19 ст.: «Маці Божая Балезная», «Маці Божая Адзігітрыя», «Увядзенне Багародзіцы ў храм», «Дзева Марыя» (у разным ківоце).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камянецкая Сімяонаўская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 555.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]