Сітнік худы
Сітнік худы | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Juncus tenuis Brot. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Сітнік худы[3][4] (Juncus tenuis) — від травяністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae), родам з Паўночнай Амерыкі; натуралізаваны, у прыватнасці, у Еўразіі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна, 10-40 см вышынёй. Расліна ўтварае густыя дзярніны. Сцеблы тонкія, ля аснавання пакрытыя бурымі похвамі; ніжняе лісце з маленькай шылападобнай пласцінкай. Суквецце шчыткападобна-мяцёлкавае, шматкветкавае. Лісточкі зяленага калякветніка тонка завостраныя. Каробачка карацей калякветніка[4].
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Радзімай віду з’яўляюцца Канада, ЗША і Мексіка; натуралізаваны ў Цэнтральнай Амерыцы, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Макаранезіі, ПАР, Мадагаскары, Маўрыкіі, в. Святой Алены[5][6][7].
Ва Украіне від расце на лугах і балотах — у Закарпацці, Аполлі, Правабярэжным Палессі і Правабярэжным лесастэпе, вельмі рэдка[4].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Juncus macer Gray
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 414. (руск.) (укр.)
- ↑ bgbm.org. (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org. (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)