Перайсці да зместу

Станіслаў Сангін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Сангін)
Станіслаў Сангін
Нараджэнне каля 1818
Смерць 15 лютага 1863(1863-02-15)
Член у

Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) герба «Шранява»[1] (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павета, Расійская імперыя) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху.

Гродзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалагічную камісію, збіраў экспанаты для Віленскага музея старажытнасцей. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.

Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад[2], удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 1 лютага (13 лютага1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай[3] (цяпер у Камянецкім раёне).

Яго жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 снежня 1868 у Карклінах  (польск.)[4]. Мелі сына Мацея.

Зноскі

  1. Noble families in Lithuania: The Songin family (англ.). — У раздзеле «Songin family with Sreniawa coat of arms» згадваецца маёнтак каля Карклінаў, якім род валодаў ужо ў 1595. Менавіта тут нарадзіўся сын і памерла жонка С. Сангіна (гл. далей). Праверана 26 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  2. Franciszek Malczewski.. Bitwa Siemiatycka — 6—7. II. 1863 (польск.)(недаступная спасылка). Głos Siemiatycz On Line. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 26 кастрычніка 2011.
  3. Эдвард Зайкоўскі.. За зямлю і за волю. Культурна-асветніцкі клуб «Спадчына». Праверана 26 кастрычніка 2011.
  4. Jean-Pierre Sangin.. Rodzina Songinow (англ.)(недаступная спасылка). LaFamille. Personal Ancestral File. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 26 кастрычніка 2011.
  • Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 27—29.