Тадэвуш Іваноўскі
Тадэвуш Іваноўскі | ||
---|---|---|
літ.: Tadas Ivanauskas польск.: Tadeusz Iwanowski | ||
Дата нараджэння | 16 снежня 1882[1] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 1 чэрвеня 1970[1] (87 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Грамадзянства | ||
Бацька | Леанард Іваноўскі | |
Маці | Ядвіга з Райхеляў[d] | |
Дзеці | George Iwanowski[d] | |
Род дзейнасці | заолаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта, біёлаг | |
Навуковая сфера | заалогія | |
Месца працы | ||
Навуковае званне | ||
Альма-матар | ||
Узнагароды |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі, Тадас Іванаўскас (літ.: Tadas Ivanauskas; 16 снежня 1882, фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 1 красавіка 1970) — літоўскі навуковец-біёлаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903—1905) і Сарбоне (1905—1909).
У 1910 — 1918 гг. жыў у Санкт-Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства Расійскай імперыі. 3 1919 г. пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага ўніверсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940 — 1941 гг. — кіраўнік кафедры заалогіі Універсітэта Стэфана Баторыя, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.
У 1946 г. атрымаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за адукацыю літоўскай моладзі[3].
Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Каўнасе.
Меў трох жонак: Марыю Вольскую (1884–?), Ганарату Паскаўскайце (1891–1949) і Марыю Наткевіч (1905–1996).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ Туронак, Ю. За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Юры Туронак. — Мн.: Медысонт, 2010. — 274, [1] с., [1] л. партр. — С. 65 — 66. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — ISBN 978-985-6963-02-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туронак, Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / Юры Туронак. — Мн.: Медисонт, 2006. — 178 с., [8] л. іл. — (Серыя «Зямля N»). — ISBN 985-6530-40-7.
- Лаўрэш Л. Тадэвуш Іваноўскі, яго сям’я і ягоныя ўспаміны // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 9. Мінск. 2020. С. 57–59.
- Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Ridero, 2024. 196 с.
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Галавічполі
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Пахаваныя ў Літве
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 1 красавіка
- Біёлагі Літвы
- Іваноўскія