Леанард Іваноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанард Іваноўскі
Рагаля
Рагаля
Нараджэнне 2 лістапада 1845(1845-11-02) ці 1845
Смерць 15 кастрычніка 1919(1919-10-15) ці 1919
Месца пахавання
Род Іваноўскія
Бацька Станіслаў Іваноўскі[d]
Маці Антаніна з Быкоўскіх[d]
Жонка Ядвіга з Райхеляў[d]
Дзеці Алена Іваноўская, Тадэвуш Іваноўскі, Юры Іваноўскі, Вацлаў Іваноўскі і Станіслаў Іваноўскі
Адукацыя
Дзейнасць перакладчык, заолаг

Леанард Івано́ўскі (2 лістапада 1845, Лябёдка (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 15 кастрычніка 1919) — гаспадарчы і грамадскі дзеяч у Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Іваноўскіх. Нарадзіўся 2 лістапада 1845 года ў сядзібе Лябёдка. Леанард-Канстанцін быў адзіным сынам Станіслава Іваноўскага і Антаніны з Быкоўскіх. Ахрышчаны 8 лістапада ў касцёл Св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках, хроснымі былі Міхал Крыдаль з Паўлінай Губарэвіч.

Пасля заўчаснай смерці маці (яна памерла ў 1852 г., маючы 35 гадоў) стаў паўнапраўным гаспадаром радавога маёнтка Лябёдка (цяпер у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобл.), які атрымаў у спадчыну.

Вучыўся ў віленскай гімназіі, пасля скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1868), дзе атрымаў ступень інжынера-тэхнолага. Затым да 1891 працаваў у Сібіры.

Прадоўжыў адукацыю ў Францыі, працаваў і вывучаў новыя прамысловыя тэхналогіі вырабу спірту. Пасля вяртання Л. Іваноўскі прымяніў веды на вялікім спіртзаводзе ў Варонежскай губерні. Праз укараненне еўрапейскіх тэхналогій, малады інжынер змог значна знізіць сабекошт вырабу спірту ў Расіі і зрабіць сабе на гэтым кар’еру.

У 1874 г. Леанард Іваноўскі пабраўся шлюбам з Ядвігай Райхель з ваколіц Пятркова ў Польшчы. Бацька нявесты, Амон барон фон Райхель, паходзіў з Эльзаса, у мінулым — кадравы вайсковец, які пасля выхаду ў адстаўку купіў сабе маёнтак Замосце каля Пятркова, а матка паходзіла з дому Хжаноўскіх з Трамбоўлі. Леанард атрымаў за жонкай у якасці пасагу частку маёнтка Райхеля над ракой Вальборкай каля Вальбромя, але прадаў гэтую зямлю і за выручаныя грошы павялічыў гаспадарку ў Лябёдцы.

Але і пасля жаніцьбы Леанард не асеў у Лябёдцы стала. Разам з жонкай ён вярнуўся ў Краснае  (руск.) Навахапёрскага павета Варонежскай губерні. Інжынерныя здольнасці ўжо атрымалі агульнае прызнанне, і яму прапанавалі дзяржаўную пасаду — на пачатку ён перабраўся ў Варшаву, а не пазней 1899 уладкаваўся ў Пецярбургу. Шмат часу праводзіў у розных дэлегацыях, часам у самых аддаленых кутках Расіі: у Сібіры ці на Урале, дзе кіраваў пабудовай вялікіх хімічных прадпрыемстваў.

Працуючы ў Варшаве, па просьбе Міністэрства фінансаў, Л. Іваноўскі напісаў працу па спецыяльнасці («Устройство винокуренных заводов»). Быў аўтарытэтам у сваёй сферы. Неўзабаве пераведзены ў Міністэрства фінансаў у Пецярбург. Тут дасягнуў вяршыні сваёй прафесійнай кар’еры: стаў правадзейным дзяржаўным саветнікам, членам Тэхналагічнага камітэта Галоўнага акцызнага ўпраўлення і кіраўніком яго капітальнага аддзела, а таксама членам Дзяржаўнай Рады па справах харчовых прадуктаў. Л. Іваноўскі часта выязджаў за мяжу, добра ведаў некалькі моў. Супрацоўнічаў з Дз. Мендзялеевым, разам з ім ездзіў у Лондан, дзе ў Каралеўскім хімічным таварыстве перакладаў на англійскую мову яго даклад аб перыядычнай сістэме элементаў. Падчас Першай сусветнай вайны адмовіўся ад дзяржаўнай службы і вярнуўся ў Лябёдку.

У 1898—1905 займаў пасаду прэзідэнта Варшаўскага садоўніцкага таварыства і прымаў актыўны ўдзел у яго працы. Як адзін з заснавальнікаў і фундатараў лідскай гімназіі быў удастоены звання ганаровага грамадзяніна Ліды.

Л. Іваноўскі аддаваў шмат увагі на развіццё і ўдасканаленне гаспадаркі ў Лябёдцы. Паступова павялічыў яе да 500 га, задрэнаваў рольныя грунты, засадзіў лесам аблогі, абсталяваў сельскагаспадарчымі машынамі, пабудаваў паравы млын. Асаблівую ўвагу надаваў садоўніцтву. У садовай гаспадарцы было выпрабавана каля 400 сартоў яблынь, 100 — груш і 80 — сліваў, вішняў, чарэшняў. Садавіну з Лябёдкі вывозілі на пецярбургскія і маскоўскія рынкі, двойчы яе гаспадар атрымліваў залаты медаль на ўсерасійскіх выстаўках. Восенню, звычайна ў верасні, Л. Іваноўскі меў месяц адпачынку; свядома выбіраў сабе гэты час, каб у маёнтку асабіста займацца ўборкай ураджаю і асабліва ў яго любімым садзе. У першыя гады XX ст. у Лябёдцы была завершана будоўля новай сямейнай рэзідэнцыі.

Дзейнасць Леанарда Іваноўскага была накіравана на тое, каб ператварыць Лябёдку ва ўзорны асяродак агратэхнічнага прагрэсу. Дзеля развіцця садоўніцтва ў 1888 ён распачаў продаж прышчэпкаў, прыстасаваных да мясцовах кліматычна-глебавых варункаў. Арганізоўваў выстаўкі збожжавых, гародніны, садавіны і свойскай жывёлы. Здабываў сродкі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі на ўзнагароды ўдзельнікам выстаўкі, галоўным чынам — малазямельным сялянам. Арганізоўваў агранамічныя кансультацыі, дбаў пра забеспячэнне земляробаў лепшымі гатункамі насення, саджанцаў і племянной жывёлы. Маладых сялян прымалі ў маёнтку на практыку ў галіне садоўніцтва, пчалярства, жывёла- і раслінаводства. У 1913 меркавалася адкрыць курсы малочнай вытворчасці. Аднак у хуткім часе вайна і акупацыя зруйнавалі гаспадарку.

Памёр Леанард Іваноўскі 15 кастрычніка 1919 года. Пахаваны ў Лябёдцы. Мясцовыя шукальнікі скарбаў пазней разбілі фамільны склеп, прах нябожчыкаў быў выкінуты з трунаў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе меў пяцёра дзяцей:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]