Тадэвуш Іваноўскі
Тадэвуш Іваноўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 1971 (88 гадоў) ці 1 чэрвеня 1970[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леанард Іваноўскі |
Род дзейнасці | заолаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта, біёлаг |
Навуковая сфера | заалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі, Тадас Іванаўскас (літ.: Tadas Ivanauskas; 16 снежня 1882, фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 1 красавіка 1970) — літоўскі навуковец-біёлаг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903 — 1905 гг.) і Сарбоне (1905 — 1909).
У 1910 — 1918 гг. жыў у Санкт-Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства Расійскай імперыі. 3 1919 г. пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага універсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940 — 1941 гг. — кіраўнік кафедры заалогіі Універсітэт Стэфана Баторыя, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.
У 1946 г. атрымаў Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за адукацыю літоўскай моладзі[4].
Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Коўне.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ Туронак, Ю. За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Юры Туронак. — Мн.: Медысонт, 2010. — 274, [1] с., [1] л. партр. — С. 65 — 66. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — ISBN 978-985-6963-02-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Туронак, Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / Юры Туронак. — Мн.: Медисонт, 2006. — 178 с., [8] л. іл. — (Серыя «Зямля N»). — ISBN 985-6530-40-7.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Галавічполі
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Памерлі 1 красавіка
- Постаці літоўскай біялогіі
- Род Іваноўскіх