Тайная канцылярыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайная канцылярыя
руск. дарэф. Тайная канцелярія
Краіна
Створана 1686
Распушчана (ператворана) 1801
Папярэднік Прыказ тайных спраў
Пераемнік Міністэрства паліцыі Расійскай імперыі
Кіраўніцтва
Кіраўнік Фёдар Юр'евіч Рамаданаўскі, Іван Фёдаравіч Рамаданаўскі[d], Пётр Андрэевіч Талстой, Андрэй Іванавіч Ушакоў[d], Аляксандр Іванавіч Шувалаў[d], Q1574126? і Аляксандр Сямёнавіч Макараў[d]

Та́йная канцыля́рыя[1] (руск. дарэф. Тайная канцелярія) — цэнтральная следчая і судовая па палітычных справах дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі ў XVIII стагоддзі.

Створана ў лютым 1718 года Пятром I у Маскве як надзвычайная часовая камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сакавіка 1718 года знаходзілася ў Петрапраўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу. Дзейнічаў філіял у Маскве. Падпарадкоўвалася Тайная канцылярыя непасрэдна цару і часткова Сенату. Займалася следствам і судовым разглядам найважнейшых палітычных спраў: замахі на цара і вышэйшых дзяржаўных асоб, спробы дзяржаўных пераваротаў, дзяржаўныя здрады, выпадкі буйнога казнакрадства і хабарніцтва, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва.

Складалася Тайная канцылярыя з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П. А. Талстой лічыўся галоўным начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты, 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў)[1]. Следства звычайна праходзіла з выкарыстаннем катавання. На допытах часта прысутнічаў сам Пётр I[2]. Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў сам цар, часам Сенат. Указам Кацярыны I ад 8 чэрвеня 1726 года[1] Тайная канцылярыя была скасавана, а яе справы і функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа і Вярхоўнага тайнага савета. Адноўлена ў сакавіку[2] 1731 года пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў. Зноў скасавана ўказам імператара Пятра III ад 23 лютага 1762 года[1], яе функцыі былі перададзены Тайнай экспедыцыі пры Сенаце.

Тайная экспедыцыя пры Сенаце[правіць | правіць зыходнік]

Тайная экспедыцыя створана ўказам імператрыцы Кацярынай II пры 1-м дэпартаменце Сената замест скасаванай Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Мела кантору ў Маскве (на Лубянцы[1]). Афіцыйна Тайную экспедыцыю ўзначальваў генерал-пракурор Сената. Яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў обер-сакратар (1762—1793 гадах гэтую пасаду займаў С. І. Шашкоўскі). Тайная экспедыцыя праводзіла следчыя дзеянні і суды па значных палітычных справах. Пры экспедыцыі ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася катаваннем. Некаторыя прыгаворы зацвярджала сама Кацярына II. Скасавана Тайная экспедыцыя указам імператара Аляксандра I (ад 14 красавіка 1801 года[1]). Пасля скасавання функцыі Тайнай экспедыцыі былі падзелены паміж 1-м і 5-м дэпартаментамі Сената[2].

Сярод значных спраў, разгледжаных Тайнай экспедыцыяй: спроба падпаручніка В. Я. Міровіча вызваліць ад зняволення былога імператара Івана VI ў 1764 годзе, маскоўскі бунт 1771 года, справы Е. Пугачова, А. Радзішчава, Т. Касцюшкі і іншыя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]